7 сакавіка стала вядома, што КДБ прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фармаваннем. БАЖ прыняла заяву наконт “атрымання” такога статусу.
Паведамляецца, што адпаведнае рашэнне КДБ прыняў яшчэ 28 лютага. А праз тры дні ўлады вынеслі ганебны прысуд па справе “Вясны”.
БАЖ заснавана ў 1995 годзе і больш за 27 гадоў працуе дзеля падтрымкі праўдзівай журналістыкі ў Беларусі, якасных медыя і абароны правоў калег.
За гэты час БАЖ стала сусветнапрызнанай арганізацыяй, сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, лаўрэатам прэміі Еўрапарламента “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава і многіх іншых сусветных узнагарод.
Сябрамі БАЖ з’яўляюцца абодва беларускія нобелеўскія лаўрэаты: Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі.
Пасля другога ператрусу, а фактычна пагрому, у офісе арганізацыі ў ліпені 2021 года кіраўніцтва БАЖ вымушана было пакінуць Беларусь. У жніўні 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне пра ліквідацыю арганізацыі. Такім чынам Вярхоўны суд пазбавіў больш як 1300 сябраў і калег БАЖ магчымасці рэалізаваць сваё права на аб’яднанне, гарантаванае Канстытуцыяй.
Але праўда ў тым, што Беларуская асацыяцыя журналістаў — гэта не запіс у рэестры юрыдычных асобаў. Гэта супольнасць прафесіяналаў і аднадумцаў, якія працуюць для адной мэты — рабіць якасныя праўдзівыя медыя, даваць грамадству аб’ектыўную інфармацыю, абараняць права на свабоду выказвання і распаўсюд інфармацыі.
Рашэнне КДБ Беларусі з’яўляецца новай праявай ціску ўладнага рэжыму на беларускія выданні і журналістаў. Гэта яшчэ адзін рэпрэсіўны замах уладаў, каб запалохаць, каб дасягнуць сваёй мэты — знішчыць такую важную для грамадства працу незалежных медыя.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…