Skip to content
25 октября 2026, воскресенье 10:52
Все регионы

Журналіст Аляксей Дзікавіцкі, які родам з Пінску, стварае мультымедыйную спадарожнікавую платформу

Media-Polesye

Журналіст Аляксей Дзікавіцкі, да нядаўняга часу звязаны з Белсатам, стварае новую мультымедыйную спадарожнікавую платформу «Belarus Tomorrow». Платформа будзе збіраць відэапрадукцыю розных беларускіх СМІ і паказваць яе па спадарожніку.

– Сэнс у тым, каб у адным месцы сабраць відэапрадукт з беларускай медыяпрасторы…Праект «Belarus Tomorrow», які падтрымала Еўрапейская камісія, гэта такі стартап, які збярэ ўсё лепшае, што робіцца незалежнымі беларускімі медыямі. Каб сабраць і скласці ў адну сетку вяшчання” – , распавёў ён “Польскаму радыё”.

Аляксей Дзікавіцкі кажа, што праект істотны для таго, каб захаваць патэнцыял СМІ, блогераў, журналістаў, якія робяць відэапрадукт, каб яны не губляліся.

– Мы бачым, што расійскія і беларускія ўлады рыхтуюцца абмежаваць доступ калі не да інтэрнэту, то да Ютуба. А гэта галоўная пляцоўка, праз якую распаўсюджваецца відэапрадукт незалежных медыя. Калі так станецца, то адзіным выйсцем будуць радыёхвалі і спадарожнікавы сігнал.

У бліжэйшым часе паявіцца старонка ў інтэрнэце і адмысловае прыкладанне. Дзякуючы яму можна будзе глядзець праграмы ў фармаце VOD. Аляксей Дзікавіцкі кажа, што ў большасці СМІ, куды яны звяртаюцца, ёсць жаданне супрацоўнічаць.

Еўракамісія выдзеліла падтрымку на тры гады.– Спадзяюся, што з гэтага калісьці ўзнікне новае беларускае тэлебачанне, у свабоднай Беларусі, – канстатуе журналіст.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя