5 декабря 2025, пятница10:40

Персона

Журналіст Аляксандр Баразенка з Пінску сваю перамогу у конкурсе «Вольнае слова» прысвяціў бацькам

17 сентября 2025, 8:20

Аляксандр Баразенка, які працуе на тэлеканале "Белсат", атрымаў першае месца у намінацыі “Аналітычныя жанры/ВІДЭА” за цыкл “Грузія. Супрацьстаянне” прэстыжнага творчага конкурсу па выніках мінулага году.

 

Уганараванне пераможцаў «Вольнага слова» прайшло падчас святкавання 30-годзя БАЖ.

«Медыя-Палессе» папрасіла земляка распавесці пра ягоную працу, якая ўдастоена высокай журналісцкай узнагароды.

— Ідэя маэрыяла з’явілася перад выбарамі ў Грузіі ў мінулым годзе, якія, як падавалася, будуць вырашаць лёс гэтай краіны, бо гэта быў шлях нібыта еўрапейскага выбару, — адзначыў Аляксандр. — Было разуменне, што гэта будзе няпроста, таму мы з камандай выбралі гэтую тэму. Працавалі болей месяца, запісалі болей 20 палітыкаў, журналістаў, актывістаў. Цыкл паўстаў з трох вялікіх рэпартажаў. Разам з нашымі экспертамі пастараліся прайці гэты шлях і скончылі, так сакзаць, на шматкроп’і, бо фільм выйшаў літаральна за некалькі дзён да выбараў… То бок мы апісалі сітуацыю і апісалі той выбар, перад якім паўстала краіна. Пабычылі, што перамагла грузінская мара. Шмат тых высноў, якія знайшлі адлюстраванне ў фільме, спраўдзіліся. Будзем далей сачыць за падзеямі, бо падаецца, што гэта не скончыцца яшчэ.

Аляксандр Баразенка нарадзіўся ў з Пінску у 1988-м годзе. Вучыўся ў школе №11 з паглыбленай нямецкай мовай, потым на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. З універсітэту быў адлічаны пасля першага адміністрацыйнага арышту, які атрымаў за сваю палітычную пазіцыю… Быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Пазней, прыехаўшы ў Беларусь, прыняў удзел у акцыі пратэсту. Адсядзеў 15 содняў. Пасля вярнуўся ва Ўроцлаў. Там даведаўся, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Вярнуўся летам 2008 у Беларусь. Патрапіў у СІЗА на Валадарскага. Зімой 2009 быў асуджаны на год хатняй хіміі. У траўні 2009 вызваліўся па амністыі і праз 2 месяцы ўладкаваўся на “Белсат”, дзе працуе і зараз.

На пытанне, ці карысны вопыт для беларускай аўдыторыі, Аляксандр адказаў, што безумоўна, бо  мы жывем у сусветным кантэксце, бычым Грузію, якая ў свой час зрабіла гэты еўрапейскі выбор, але бычым і адказ ад гэтага выбару цяпер. Таму беларусам варта быць гатовымі да таго, што са сканэннем цёмных перыядаў дыктатуры і выбарам нібыта еўрапейскага шляху, барацьба не скончыцца, што будзе рэваншызм, таму варта глядзець на вопыт блізкіх да нас краінаў.

 

 

Узнагароду за першае месца ўручае старшыня БАЖ Андрэй Бастунец
Узнагароду за першае месца ўручае старшыня БАЖ Андрэй Бастунец

Перамогу, якая дарэчы у Аляксандра Баразенка не першая ў «Вольным слове», ён прысвяціў сваім бацькам, якія жывуць у Пінску. І падзякаваў сваёй камандзе, адзначыў, што праца была тытанічная:  прагляд велізарных архіваў, каб знайсці кадры Грузіі 1989-1990 гадоў, месяц мантажу матэрыялу.

За час з мінулага інтэрв’ю, якое Александр Баразенка даў «Медыя-Палессю» пасля вяртання з вайны ва Украіне, дзе працаваў у якасці аператара ў каманде з Дзянісам Дудзінскім, ён прадвінуйся ў журналісцкай працы, выступае ў якасці вядоўцы ранішняга шоу на «Белсаце».

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВкОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.

 

ПО ТЕМЕ:


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by