Свята ў гонар вельмі каштоўнай лекавай ягады адбылося ў в.Альманы Столінскагараёна.
«Журавінавая асалода» сабрала не толькі жыхароў вёскі, але і шматлікіх гасцей.
Свята праходзіладругі раз. Упершыню адбылося ў 2011 годзе. Сама ідэя належэць Ніне Лісавец – яна родам з Альман, а зараз працуе метадыстам раённага метадычнага цэнтра. Падчас вучобы Ніна Лісавец напісала дыпломную работу па свяце журавін, а хутка аддзелам культуры было вырашана выкарыстаць гэтую працу, тым больш, што Альманы знаходзяцца практычна ў цэнтры Альманскіх журавінавых балот.
Здаўна мясцовае насельніцтва збірае гэтую цудадзейную ягаду. Не толькі для сябе, але і на продаж. І гэта добрая падмога, улічваючы, што на вёсцы атрымліваюць не такую ж ужо і вялікую заработную плату.
Пачалося свята з тэатралізаванага шэсця. На чале калоны ішла Балотная Гаспадыня, а за ёй – зборшчыцы ягад у народным адзенні, за імі – творчыя калектывы Столінскага раёна.
Святочная праграма прайшла на сцэне каля мясцовага Дома культуры. Балотная Гаспадыня расказала пра ягаду журавіну і запрасіла на сцэну першых жыхароў мястэчка – Альмана і Альманку. Яны павіталі ўдзельнікаў свята і пачаставалі сокам з журавін і журавінавым пірагом.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба расказаў пра ўзнікненне свята ў раёне, адзначыў, што столінская зямля вядома яшчэ шэрагам цікавых і адметных фестываляў. Пажадаў, каб гэтае свята атрымала тут прапіску на доўгія гады. Выказаў падзяку і ўручыў падзячны ліст за супрацоўніцтва і фінансавую падтрымку пры правядзенні свята журавін прадстаўніку грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Вользе Лукшыц. У сваю чарнгу Вольга Лукшыц адзначыла важнасць захавання жывёльнага і расліннага свету Альманскіх балот дзеля будучых пакаленняў.
Старшыня Стружскага сельскага Савета Ніна Іванаўна Ліпская адзначыла, што, дзякуючы журавінам, у дамах людзей утульна, што на заробленыя грошы можна купіць патрэбныя рэчы. Яна ж узнагародзіла лепшых зборшчыкаў журавін. А імі па выніках конкурсу сталі: Анна Гаўрылаўна Дзенісовіч, Таццяна Васільеўна Шаміч, Марыя Пятроўна Шаміч. Самым лепшым прыёмшчыкам ягад названы Іван Васільевіч Аглашэвіч. Але ж у Альманах, ды і ў навакольных вёсках таксама, шмат добрых зборшчыкаў. Мясцовыя дзеці ведаюць ягадныя мясціны і збіраюць журавіны разам з дарослымі.
Ля святочнай сцэны разгарнуліся выставы народнай творчасці альманцаў: кулінарных шэдэўраў мясцовых гаспадынь, выставы вырабаў з прыроднага матэрыялу, нават можна было прыдбаць касметыку. Праўда, не з журавін, а сучаснага касметычнага вытворцы.
Прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” арганізавана віктарына, жадаючыя змаглі паглядзець на прыроду ў біноклі, атрымаць карысную інфармацыю пра Альманскія балоты. Пры жаданні можна было запоўніць анкету ахоўніка Альманскіх балот ці анкету для далучэння да гэтага аб’яднання.
Святочны настрой стваралі і падтрымлівалі ўдзельнікі творчых калектываў раёна і госці з Польшчы – фальклорны калектыў “З лесу”. У рэпертуары гэтага калектыву народныя песні Польшчы, Украіны, Беларусі. Ды і ўдзельнікі калектыву – з гэтых жа краін. На свяце гучалі песні, запісаныя ў в.Клятнае Пінскага раёна, а таксама ў в.Аздамічы Столінскага раёна. Адну з песень яны выканалі разам з жыхаркай в.Альманы Надзеяй Назараўнай Дзенісовіч, якая іх тут гасцінна прымала і спявала мясцовыя песні.
Шчырыя словы ўдзячнасці арганізатарам і жыхарам вёскі за такое свята, а культработнікам – творчага натхнення.
Сапраўднае свята журавін атрымалася ў Альманах!
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…