Прэзентацыя зборніка вершаў і разважанняў навучэнцаў Столінскага каледжа «З лёгкай рукі» прайшла ў прысутнасці паэткі са Століншчыны Ірыны Ляшкевіч. Гэта ўжо чацвёрты па ліку выпуск зборніка творчых работ навучэнцаў каледжа.
Літаратурна-музычная гасцёўня сабрала не толькі аўтараў зборніка “З лёгкай рукі”, але выкладчыкаў, выхавальнікаў, тых, хто цікавіцца паэзіяй. Ініцыятар сустрэчы і рэдактар зборніка – выхавацель інтэрната №1 каледжа Іна Прыка.
Менавіта вершы Анастасіі Забаўка, Ангеліны Шульжэнка, Ганны Калашук, Марыі Татарчук, Святланы Ігнаткевіч, Таццяны Кацубы, Яны Чэчун увайшлі ў зборнік і былі прэзентаваны на сустрэчы. Усе дзяўчаты родам з розных рэгіёнаў Брэстчыны і Гомельшчыны, ім менавіта, каледж аб’яднаў іх на пачатку творчасці.
“Мама, перестань волноваться! / Мне ведь уже не 11 лет…”, – напісала ў вершы “Маме” Анастасія Забаўка, які прачытала яго прыстутным пад падрыхтаваную відэапрэзентацыю пра сваю сям’ю. Сярод твораў дзяўчат – прысвячэнні роднай мове, роднай зямлі, родзічам, выкладчыкам, думкі, якія хвалюць сучасную моладзь.
Маладыя аўтары расказалі, як і калі да іх прыходзіць натхненне. Дзяўчаты пішуць свае творы на рускай, на беларускай мовах.
Ірына Ляшкевіч дала парады пачынаючым паэткам наконт таго, як і калі лепш выкарыстоўваць вершаваную мову для выкладу сваіх думак. Паэтэса распавяла эпізоды са свайго жыцця, звязаныя з творчасцю.
Як адзначыла загадчык бібліятэкі каледжа Наталля Сахарчук, прыемная атмасфера, што панавала на працягу гасцёўні, яшчэ болей аб’яднала прысутных. Ды і гаварыць пра паэзію было прыемна пад музычныя нумары Станіслава Рамашкі.
Сам зборнік «З лёгкай рукі» можна ўзяць у чытальнай зале каледжа.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…