14 февраля 2026, суббота23:13

Запись

Зборнік паэзіі навучэнцаў каледжа “З лёгкай рукі” ўбачыў свет

20 мая 2014, 15:47

Прэзентацыя зборніка вершаў і разважанняў навучэнцаў Столінскага каледжа «З лёгкай рукі» прайшла ў прысутнасці паэткі са Століншчыны Ірыны Ляшкевіч. Гэта ўжо чацвёрты па ліку выпуск зборніка творчых работ навучэнцаў каледжа.

Літаратурна-музычная гасцёўня сабрала не толькі аўтараў зборніка “З лёгкай рукі”, але выкладчыкаў, выхавальнікаў, тых, хто цікавіцца паэзіяй.  Ініцыятар сустрэчы і рэдактар зборніка – выхавацель інтэрната №1 каледжа Іна Прыка.

Менавіта вершы Анастасіі Забаўка, Ангеліны Шульжэнка, Ганны Калашук, Марыі Татарчук, Святланы Ігнаткевіч, Таццяны Кацубы, Яны Чэчун увайшлі ў зборнік і былі прэзентаваны на сустрэчы. Усе дзяўчаты родам з розных рэгіёнаў Брэстчыны і Гомельшчыны, ім менавіта, каледж аб’яднаў іх на пачатку творчасці.

“Мама, перестань волноваться! / Мне ведь уже не 11 лет…”, — напісала ў вершы “Маме” Анастасія Забаўка, які прачытала яго прыстутным пад падрыхтаваную відэапрэзентацыю  пра сваю сям’ю. Сярод твораў дзяўчат – прысвячэнні роднай мове, роднай зямлі, родзічам, выкладчыкам, думкі, якія хвалюць сучасную моладзь.

Маладыя аўтары расказалі, як і калі да іх прыходзіць натхненне. Дзяўчаты пішуць свае творы на рускай, на беларускай мовах.

Ірына Ляшкевіч дала парады пачынаючым паэткам наконт таго, як і калі лепш выкарыстоўваць вершаваную мову для выкладу сваіх думак. Паэтэса распавяла эпізоды са свайго жыцця, звязаныя з творчасцю.

Як адзначыла загадчык бібліятэкі каледжа Наталля Сахарчук, прыемная атмасфера, што панавала на працягу гасцёўні, яшчэ болей аб’яднала прысутных. Ды і гаварыць пра паэзію было прыемна пад музычныя нумары Станіслава Рамашкі. 

Сам зборнік «З лёгкай рукі»  можна ўзяць у чытальнай зале каледжа.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото главное и по тексту: Минский метрополитен
Фото использовано в качестве иллюстрации
Снимок носит иллюстративный характер
Фото главное и по тексту: muitine.lrv.lt

Полешуки