Затрыманыя каардынатар страйкама Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Волчак і яе муж Міхаіл.
Як паведаміла БелаПАН сястра Міхаіла Вольга, мужа і жонку затрымалі 28 жніўня прыблізна ў 19.30 у вёсцы Застружжа Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ва ўласным прыватным доме, дзе яны рабілі рамонт. “Канфіскавалі ноўтбукі, тэлефоны, дрон і дакументы”, — адзначыла яна.
Як удалося высветліць Вользе, “як мінімум Святлану” абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП). Суд адбудзецца 31 жніўня.
Суразмоўніца таксама паведаміла, што прыблізна а 15-й гадзіне 29 жніўня прыехала да дома брата. “Мы заспелі Міхаіла ў суправаджэнні міліцыі, людзей у цывільным і панятых каля яго машыны, дзе складалі нейкія дакументы. Што менавіта, мне не ўдалося высветліць. Толькі тое, што спрабуюць абвінаваціць на падставе крымінальнага артыкула, звязанага з нібыта перабітымі нумарамі машыны. Пасля гэтага машына і Міхаіл з суправаджэннем накіраваліся ў бок горада Іванава”, — сказала яна.
Наколькі вядома Вользе, сямейная пара знаходзяцца ў мясцовым РАУС. Ніхто з праваахоўнікаў з ёй не размаўляў, ніякай інфармацыі не даюць. Адвакатаў у мужа і жонкі пакуль няма, пытанне з абаронай будзе вырашацца ў панядзелак.
27 жніўня Міхаіл Волчак паведаміў БелаПАН, што выкладчыкаў БДУ, якія падпісалі петыцыю з палітычнымі патрабаваннямі да кіраўніцтва ВНУ, пачалі па тэлефоне выклікаць у пракуратуру. “Пакуль ніхто не хадзіў, але некага палохаюць нейкай крымінальнай справай. Дэталі не казалі па тэлефоне. У позве — запрашаюць проста на размову”, — сказаў ён.
Паводле слоў Волчака, яго пакуль не турбавалі, таму што ён не лічыцца ў спіску ў самім універсітэце, але яго жонцы Святлане, якая з`яўляецца каардынатарам страйкама, тэлефанавалі. “Спачатку запрашалі ў дэканат, потым — у пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска”, — дадаў ён.
Націск таксама пачаўся на членаў страйкама Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ). Адна з яго каардынатараў паведаміла БелаПАН, што 26 жніўня ёй і яшчэ некалькім студэнтам архітэктурнага факультэта з дэканата паступіла інфармацыя, што на працягу найбліжэйшых дзён іх плануюць выклікаць у КДБ “для допыту як арганізатараў страйкама”.
Каардынатар заявіла пра націск і на выкладчыкаў — некаторыя выдаляюцца з чата, у якім абмяркоўваюцца петыцыя да кіраўніцтва ВНУ і далейшыя дзеянні страйкама. Ёсць і такія, хто быў незалежным назіральнікам або валанцёрам на прэзідэнцкіх выбарах і вымушана пакінуў краіну.
Як паведамлялася, 19 жніўня ля галоўнага корпуса БДУ сабралася прыкладна 300 студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта. Яны сталі ў ланцуг з плакатамі грамадска-палітычнага зместу. Падчас акцыі страйкам ВНУ правёў збор подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннямі на імя рэктара. Аўтары петыцыі заявілі аб парушэнні іх права на сумленныя і празрыстыя выбары, свабоду волевыяўлення, на жыццё і бяспеку, абарону ад замахаў на свабоднае выказванне сваёй пазіцыі. Яны таксама запатрабавалі выступіць з заявай у падтрымку адстаўкі Лукашэнкі; спынення гвалту і пакарання вінаватых у збіваннях і катаваннях затрыманых мірных грамадзян; неадкладнага вызвалення палітвязняў і ўсіх неабгрунтавана затрыманых, спынення пераследу за палітычныя погляды; адстаўкі Цэнтрвыбаркама; правядзення паўторных сумленных выбараў з допускам незалежных назіральнікаў. У выпадку невыканання патрабаванняў прадстаўнікі ўніверсітэта абяцалі пачаць 1 верасня забастоўку.
Аналагічную акцыю і збор подпісаў правялі 24 жніўня прадстаўнікі БНТУ. Акрамя палітычных яны выказалі патрабаванні да рэктарата гарантаваць студэнтам, выкладчыкам і работнікам ВНУ бяспечнае навучанне і знаходжанне на працы/вучобе незалежна ад іх палітычных перакананняў без страты зарплат/стыпендый і пасад, без адлічэнняў, а таксама гарантаваць абарону ў выпадку паступлення пагроз, цкавання і запалохвання іх па палітычных матывах з боку трэціх асоб. Аўтары петыцыі прасілі рэктара даць згоду на правядзенне мірных сходаў студэнтаў на тэрыторыі БНТУ ў пазанавучальны час для абмеркавання важных для студэнцтва пытанняў.
Згодна з інфармацыяй каардынатараў страйкама БНТУ, да петыцый двух ВНУ далучыліся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…