Запрашае свята “Лунінецкія клубніцы”
Клубнічны сезон на Лунінеччыне сыходзіць. Можна падвесці вынікі, падлічыць грошы і павесяліцца. У нядзелю, 23 чэрвеня, у вёсцы Дварэц, на пляцоўцы каля Дома культуры, пройдзе свята “Лунінецкія клубніцы”.
З 16 гадзін пачнуць працаваць выставы “Лунінецкія клубніцы” і “Шчадроты Палесскага краю”, гульнёвая дзіцячая пляцоўка і выязны гандаль.
У 17.00 пачнецца канцэрт з удзелам самдзейных артыстаў раёна і гасцей з Пінска і Століна. Для жадаючых – спартыўныя мерапрыемствы.
А ў 21.00 – танцавальна-забаўляльная праграма.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.