“Запалі зніч на магіле героя” – прайшла акцыя ў Пінску
На пінскіх старажытных могілках, што па вуліцы Спакойная, адбыліся ўрачыстыя набажэнствы з нагоды Дня спачылых і прайшла агульнапольская акцыя “Запалі зніч на магіле героя”. Акцыю ва ўсім свеце праводзяць прадстаўнікі польскай меншасці.
На месцы былога касцёла, які знаходзіўся на могілках, сабралася некалькі дзесяткаў вернікаў, грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў польскай супольнасці.
Святая імша трывала гадзіну, пасля пачаўся хросны ход, ускладанне кветак і запальванне знічоў.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.