Іна, дзяўчына загінулага беларуса, распавяла, што Алесь Чаркашын далучыўся да добраахвотніцкага атрада амаль ад самога пачатку баявых дзеянняў. Ва Украіне ён вучыўся ў Херсоне ў Біблейскім інстытуце. На вайне стаў капеланам добраахвотнікаў.
«Гэта быў чалавек з вялікай літары, чалавек-абаронца, з якім заўжды было цёпла. Я заўжды адчувала абарону і спакой на душы. Ён служыў Богу і быў божым дзіцём. Я ведаю, што ён цяпер з Богам на нябёсах.
Гэта быў мірны чалавек, які загінуў за ўсіх нас. Не зважаючы на тое, што ён беларус, ён усіх любіў — і Ўкраіну, і Беларусь, усіх людзей любіў. Ён заўжды змагаўся за справядлівасьць.
Ён нёс людзям Евангелле, перабываў з тымі людзьмі, якія там, на вайне. Яны ўсе разам маліліся: ідзем да перамогі і верым у перамогу разам з Богам. Цяпер не стала Сашы».
Іна прыехала да Тараса два дні таму з Івана-Франкоўска, дзе яны пазнаёміліся ў сакавіку. Апошнія хвіліны ягонага жыцця яна правяла з ім разам.
Алесь Чаркашын на магіле Міхаіла Жызнеўскага, фота з фэйсбука Алеся
33-гадовы беларус, былы старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД Аляксандр Чаркашын ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса Правага сектару. 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай у Данбасе і памер у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы.
Певица вспомнила, как начинался ее путь к успеху.
Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.
Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…
Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.
Мужчина склонил к сексу свою дочь, когда ей было 13 лет. Позже он стал приглашать…
Об этом рассказали в ЖКХ.