26 декабря 2024, четверг18:23

Запись

За тыдзень Расія выдаткавала на падтрыманне рубля $15,7 млрд

26 декабря 2014, 0:24

Курс удалося падняць коштам вялізных вытрат. Рэзервы Цэнтрабанка ўпершыню ўпалі ніжэй за 400 млрд даляраў.
За тыдзень з 13 да 19 снежня золатавалютныя рэзервы Расеі знізіліся да 398,9 млрд даляраў.
 
Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні Цэнтрабанка. 
 
З 12 снежня рэзервы знізіліся на 15,7 мільярда даляраў. Яны былі вытрачаныя на валютныя інтэрвенцыі і падтрымку банкаў. Акрамя таго, валюту прадавалі буйныя дзяржаўныя карпарацыі, у тым ліку Газпром і Роснефть.
 
Дзякуючы інтэрвенцыям удалося дабіцца ўмацавання рубля з 66 да 54 адносна даляра.
 
Расія назапасіла вялікія золатавалютныя рэзервы дзякуючы экспарту нафты й газу. Максімуму яны дасягалі перад крызісам 2008 года, тады яны складалі 590 млрд даляраў.

Фото использовано в качестве иллюстрации, instagram.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации