У Мінску праходзіла смелая выстава «Арт-Ворша-Рубон!». На ёй былі выстаўляліся многія патрыятычныя творы, прысвечаныя як гістарычнай бітве пад Оршай, так і беларускай сучаснасці. Не дазволілі толькі дзве карціны. Іх аўтар Аляксей Марачкін даслаў выявы «Нашай Ніве».
Як распавёў Аляксей Антонавіч, карціны можна будзе пабачыць і ўжывую. Прыкладна праз месяц яны будуць разам з іншымі раней не дапушчанымі на публіку работамі на выставе «Рэпрэсаваныя творы».
Што на выставе пра бітву 500-гадовай даўніны рабіла карціна «Хрыстос і Антыхрыст» альбо «Навала», якая распавядае пра сучасную вайну? «І там арда ішла на землі беларускія, Вялікага княства Літоўскага, і тут ідзе арда», – Марачкін бачыць выразныя паралелі між вайной старажытных Літвы і Масквы з сучасным канфліктам ва Украіне.
«Арда адна і тая ж. Усё гэта «пашыраць землі», «пашыраць рускі мір»… На жаль, сітуацыя і цяпер такая».
Але першым чынам з выставы знялі нават не «Навалу», а «Какей». Ён не маляваўся пад падзеі ва Украіне — карціна была падрыхтаваная яшчэ пад Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску. «Але, знаеце, як бы прадбачыў такую сітуацыю», — кажа мастак і апісвае дэталі карціны: карону з куляў, маску, што нагадвае вядомага палітыка…
У кастрычніку насамрэч знялі не толькі яго працы, удакладняе Марачкін: «У Горавай была такая інсталяцыя, дзе намёк на «крымнаш» чытаўся. Усе здымкі знялі, толькі голы стол заставаўся. Ну што то за інсталяцыя была?».
«Быў выпадак, калі на выставе ў Саюзе мастакоў, прысвечанай Быкаву, знялі карціну Алеся Пушкіна. Тады мы праявілі салідарнасць і ўсе знялі свае карціны», — прыгадвае ён. Але «Арт-Ворша-Рубон!» быў не тым выпадкам, калі варта было здымацца ўсім.
Ды ёсць і іншыя спосабы барацьбы з забаронамі, прыгадвае Марачкін. Некалі на яго персанальнай выставе былі прадказальныя тэлефанаванні з папярэджаннямі Саюза мастакоў. Дамовіліся на тым, што ў любым выпадку трэба высветліць, ад чыйго імя сыходзіць загад, «каб было відаць, якая асоба кіруе Саюзам мастакоў». Тады ніхто не даў пісьмовага загаду, і работы з’явіліся на выставе.
«А тут, як бачыце, трошкі сагнуліся, — вяртаецца Марачкін да выставы ў кастрычніку. Не буду называць прозвішчы, але хутка самі пабачыце. Калі б мая работа з’явілася на выставе, некаторым не свяціла бы прэмія «саюзнай дзяржавы». А так чатыры асобы — на Прэзідыуме было прынятае рашэнне — ідуць на прэмію».
Об этом рассказали в ЖКХ.
Для решения задачи требуется серьезная подготовка и сообразительность. Справишься с ней?
Образованию гололёда на дорогах и тротуаров способствовали выпавшие осадки в виде мокрого снега, а также…
По информации правозащитного центра «Вясна», в одной из колоний политическим заключенным, которых только что перевели…
Избранный президент США может назначить бывшего начальника разведки Ричарда Гренелла спецпосланником по войне в Украине.…
Нутрициологи без конца говорят об опасных последствиях дефицита белка в организме. Но что если в…