26 ноября 2024, вторник19:59

В стране и мире

З Вільні стартаваў марафон салідарнасці журналістаў са зняволенымі калегамі

4 мая 2023, 8:11

Трыццаць тры імёны, трыццаць тры журналісты за кратамі, трыццаць тры партрэты ў цэнтры Вільні… Гэта лічба сёння, у Сусветны дзень свабоды прэсы, успрымаецца асабліва драматычна. Каб прыцягнуць увагу да сітуацыі з медыя ў Беларусі, беларускія і літоўскія журналісты у Сусветны дзень свабоды прэсы запусцілі цэлы марафон салідарнасці, які пройдзе ў многіх краінах свету.

 

За апошнія некалькі гадоў журналістыка ў нашай краіне стала адной з самых небяспечных прафесій. Адбылася яе канчатковая крыміналізацыя.

У індэксе свабоды прэсы-2023, апублікаваным «Рэпарцёрамі без межаў» (RSF), Беларусь знаходзіцца на 157-м месцы з 180 краін. Для параўнання: суседняя Літва ў гэтым рэйтынгу — на 7-м.

Хаця разрыў здаецца вялічэзным, беларускія і літоўскія журналісты сабраліся разам, каб узяць партрэты Марыны Золатавай, Андрэя Пачобута, Андрэя Скурко і іншых журналістаў.  Спатрэбіліся трыццаць тры пары рук, каб адлюстраваць, якія выпрабаванні прыйшліся на долю калегаў.

— Сэнс Сусветнага дню свабоды прэсы — нагадваць уладзе пра абавязак выконваць правы чалавека і перш за ўсё — свабоду выказвання, — адзначыў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. — Фотаздымкі, што мы трымаем у руках, — сведчанне таго, як цяпер ставяцца да свабоды выказвання ў Беларусі.

Ён заклікаў прадстаўнікоў медыя ў іншых краінах падтрымаць акцыю салідарнасці і пераняць эстафету.

На жаль, у Беларусі ненармальнасць стала нармальнай, і ў медыясферы гэта адчуваецца бадай найбольш пранізліва. Цяпер у месцах зняволення знаходзяцца 33 прадстаўніка медыя.

Але ж год таму ў турмах было 24 журналісты. І гэта з улікам таго, што апошнім часам некаторыя нашы калегі былі вызваленыя.

— Ваш слоган, што журналістыка — не злачынства, асабліва актуальны цяпер, — падкрэсліў кіраўнік Саюза журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус. — Гэта важны мэсэдж для ўсёй еўрапейскай супольнасці журналістаў, і я рады, што мы запускаем марафон салідарнасці менавіта ў Вільні.

Ён выказаў спадзяванне: аднойчы сусветныя рэйтынгі свабоды прэсы засведчаць, что журналісты могуць спакойна рабіць сваю працу.

Падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце!

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com