19 сентября 2024, четверг05:00

В стране и мире

З тэатра звольнілі рэжысёра, які ставіў “Чарнобыльскую малітву” Алексіевіч

27 декабря 2023, 8:30

Валерый Анісенка. Фота: sb.by

Валерый Анісенка. Фота: sb.by

Мінскі абласны драматычны тэатр не працягнуў кантракт з мастацкім кіраўніком рэжысёрам Валерыем Анісенкам.

 

Як піша “Зеркало”, 26 снежня ў яго апошні працоўны дзень.

Валерый Анісенка нарадзіўся ў 1944 годзе ў Талачыне Віцебскай вобласці. Ён скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў акцёрам у Віцебску ў Коласаўскім тэатры (1965-1967) і ў сталічным Купалаўскім (1969-1977).

Атрымаўшы рэжысёрскую адукацыю, працаваў галоўным рэжысёрам Тэатра юнага гледача (1979-1980), Тэатра-студыі кінаакцёра (1980-1982), Беларускага радыё (1982-2000). Ужо ў новым стагоддзі Анісенка быў дырэктарам — мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (2000-2012), дырэктарам — мастацкім кіраўніком (2012-2014), а потым проста мастацкім кіраўніком Коласаўскага тэатра (2014-2017). Ад 2017-га года ён працаваў у Маладзечне, у абласным драмтэатры.

Як рэжысёр Анісенка паставіў дзясяткі спектакляў у тэатрах, а таксама больш за сотню радыёспектакляў. Напрыклад, у РТБД ён паставіў “Чарнобыльскую малітву” паводле аднайменнай кнігі Святланы Алексіевіч. Гэты спектакль знялі з рэпертуару ў 2021 годзе.

Валерый Анісенка — лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі і прэміі “За духоўнае адраджэнне”, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

ПО ТЕМЕ:


Фото из архива МП
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ptzgovorit.ru
Иллюстрация media-polesye.com
Скриншот видеозаписи
Фото Goodfreephotos
Фото: belrynok.by