28 февраля 2026, суббота07:26

В стране и мире

З тэатра звольнілі рэжысёра, які ставіў «Чарнобыльскую малітву» Алексіевіч

27 декабря 2023, 8:30

Валерый Анісенка. Фота: sb.by

Валерый Анісенка. Фота: sb.by

Мінскі абласны драматычны тэатр не працягнуў кантракт з мастацкім кіраўніком рэжысёрам Валерыем Анісенкам.

 

Як піша «Зеркало», 26 снежня ў яго апошні працоўны дзень.

Валерый Анісенка нарадзіўся ў 1944 годзе ў Талачыне Віцебскай вобласці. Ён скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў акцёрам у Віцебску ў Коласаўскім тэатры (1965-1967) і ў сталічным Купалаўскім (1969-1977).

Атрымаўшы рэжысёрскую адукацыю, працаваў галоўным рэжысёрам Тэатра юнага гледача (1979-1980), Тэатра-студыі кінаакцёра (1980-1982), Беларускага радыё (1982-2000). Ужо ў новым стагоддзі Анісенка быў дырэктарам — мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (2000-2012), дырэктарам — мастацкім кіраўніком (2012-2014), а потым проста мастацкім кіраўніком Коласаўскага тэатра (2014-2017). Ад 2017-га года ён працаваў у Маладзечне, у абласным драмтэатры.

Як рэжысёр Анісенка паставіў дзясяткі спектакляў у тэатрах, а таксама больш за сотню радыёспектакляў. Напрыклад, у РТБД ён паставіў «Чарнобыльскую малітву» паводле аднайменнай кнігі Святланы Алексіевіч. Гэты спектакль знялі з рэпертуару ў 2021 годзе.

Валерый Анісенка — лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі і прэміі «За духоўнае адраджэнне», заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

ПО ТЕМЕ:


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото используется в качестве иллюстрации, из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото interfax.by

Полешуки