«Слова сталася Целам і пасялілася між намі…» (Ян 1,14)
Шаноўныя жыхары Лунінца і Лунінецкага раёна!
Умілаваныя браты і сёстры!
З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2020 года жадаю ўсім Вам, каб прыход ў гэты свет Езуса Хрыста напоўніў усіх Вас новай верай, гарачай любоўю і непагаснай надзеяй.
Няхай Божае Нараджэнне не будзе толькі сентыментальным святам. Няхай кожны выразіць уласнае жаданне, каб Езус дзейнічаў у нас і праз нас. Жадаю ўсім, каб гэты святочны час стаў нагодай для радасці, засяроджання і роздуму над дабрынёй і любоў’ю нашага Збавіцеля.
Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!