“Святкаванне таямніцы Божага Нараджэння запрашае нас паглядзець на кожнага чалавека, а асабліва на сям’ю, як на бясцэнны дар з Неба. Сын Божы — абяцаны Адкупіцель — прыходзіць у гэты свет, каб вярнуць яму надзею на вечнае збаўленне, умацаваць веру, навучыць безумоўнай любові і ўзаемнай зычлівасці як фундаментальнай запаведзі, на якой грунтуецца «ўвесь Закон і Прарокі», – сказаў Антоній Дзям’янка. Ён пажадаў, каб Хрыстос увайшоў у кожны дом, каб развеяць цемру непаразуменняў, каб незгасанае ззянне Бэтлемскай зоркі асвятляў кожны шлях і найлепшыя планы на будучыню.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.