Skip to content
25 октября 2026, воскресенье 07:57
Все регионы

З Божым Нараджэннем вернікаў павіншаваў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка

Media-Polesye

«Святкаванне таямніцы Божага Нараджэння нагадвае нам, што Езус — гэта наш супакой, нашая радасць, нашая моц і нашае суцяшэнне», - нагадаў біскуп Пінскі словы Святога Айца Францішака.

“Святкаванне таямніцы Божага Нараджэння запрашае нас паглядзець на кожнага чалавека, а асабліва на сям’ю, як на бясцэнны дар з Неба. Сын Божы — абяцаны Адкупіцель — прыходзіць у гэты свет, каб вярнуць яму надзею на вечнае збаўленне, умацаваць веру, навучыць безумоўнай любові і ўзаемнай зычлівасці як фундаментальнай запаведзі, на якой грунтуецца «ўвесь Закон і Прарокі», – сказаў Антоній Дзям’янка. Ён пажадаў, каб Хрыстос увайшоў у кожны дом, каб развеяць цемру непаразуменняў, каб незгасанае ззянне Бэтлемскай зоркі асвятляў кожны шлях і найлепшыя планы на будучыню.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя