Юрыст: Адмова ад арганізацыі галасавання за мяжой – няздольнасць улады выконваць абавязацельствы перад грамадствам

зяржава павінна імкнуцца забяспечыць рэалізацыю выбарчага права для тых, хто жыве як у краіне, так і за яе межамі, заявіла юрыст кампаніі незалежнага назірання за выбарамі дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага Вікторыя Рудзянкова.

 

Згодна з рашэннем Цэнтрвыбаркама ад 23 студзеня, выкарыстоўваць сваё канстытуцыйнае права грамадзяне, якія пражываюць за мяжой, змогуць толькі ў Мінску. Для гэтага вызначаны ўчастак для галасавання ў гімназіі № 75 на вул. Свярдлова, канстатуе Позірк.

Праваабаронцы адзначаюць, што прагаласаваць на гэтым участку змогуць грамадзяне, якія валодаюць выбарчым правам, якія пастаянна пражываюць (тэрмін не ўдакладняецца) і аформілі выезд для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі, якія стаяць на консульскім уліку грамадзян, якія не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання ў Беларусі.

Рудзянкова падкрэслівае, што для грамадзян, якія пражываюць за мяжой, “відавочна непрапарцыйна цяжка і нязручна было б ехаць у краіну для галасавання (а хтосьці не можа ў мэтах бяспекі), таму ў дадзеным выпадку агульнапрынятай у свеце практыкай з’яўляецца арганізацыя ўдзелу ў выбарах праз амбасады краіны”.

“Адмова ад гэтага без нейкага рацыянальнага абгрунтавання з’яўляецца парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі і дэманстрацыяй няздольнасці ўлады выконваць свае абавязкі перад грамадствам”, — адзначыла юрыст.

Кампанія незалежнага назірання за выбарамі дэпутатаў у адзіны дзень галасавання праводзіцца праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Беларускім Хельсінкскім камітэтам. Мэтай кампаніі заяўлена ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання айчыннага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў, а таксама аб выніках назірання.

Тэрмін “выбары” ў дачыненні да выбарчай кампаніі 2024 года праваабаронцы выкарыстоўваюць з зорачкай (“выбары*”), каб падкрэсліць яго ўмоўнасць, “паколькі любая свабодная і справядлівая выбарчая кампанія прадугледжвае ўсе ўмовы, пры якіх у поўнай меры рэалізуюцца правы і свабоды, у тым ліку свабода слова, свабода мірных сходаў і аб’яднанняў, права ўдзельнічаць у кіраванні сваёй дзяржавай, свабода ад дыскрымінацыі, якія ў цяперашні час у Беларусі практычна адсутнічаюць”.

25 лютага ўпершыню ў краіне пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе.

Назіраць за выбарамі запрошаны прадстаўнікі цэнтрвыбаркамаў краін СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) запрашэння не атрымала.

З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.

Поделиться
Теги: выборы 2024

Последние новости

Минобразование определилось с датами школьных экзаменов и ЦЭ в 2025 году

Министерство образования определилось с предметами, экзамены по котором будут сдавать выпускники 9-х и 11-х классов…

11 минут назад

Google начнет помечать изображения, созданные ИИ

В результатах поиска появится обновленная функция, которая покажет, применялся ли искусственный интеллект при создании изображения…

15 минут назад

Ліст сябру: было б табе сёння 50…

Сёння, 20 верасня, журналісту, карэспандэнту "Медиа-Полесья" Васілю Мацкевичу споўнілася б 50 год.

20 минут назад

Чем больше оружия получит Украина, тем выше вероятность завершения войны, – генсек НАТО

Любое будущее мирное соглашение должно быть подкреплено мощной военной поддержкой Украины и надежными гарантиями безопасности…

29 минут назад

Европарламент принял резолюцию о белорусских политзаключенных

Европарламент принял резолюцию о положении политических заключенных в Беларуси. За нее проголосовали 549 евродепутатов, 21…

45 минут назад

Журналиста “Медиа-Полесья” Евгения Николаевича, который четыре года назад освещал акции протеста в Пинске, будут судить

Евгений Николаевич в 2020-м году дважды был судим по административным статьям и отбывал "сутки". После…

12 часов назад