Юныя артысты з Фядор сталі ўдзельнікамі міжнароднай праграмы «Чарнобыльскі шлях – шлях жыцця»

Канцэрт міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця» адбыўся ў вёсцы Фядоры Столінскага раёна 24 сакавіка.

Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця» праходзіць ва ўсіх раёнах, вёсках, пасёлках, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Асноўная мэта праекта – прафесійнае супрацоўніцтва артыстаў краіны з таленавітымі дзецьмі і падлеткамі, што жывуць на тэрыторыі пацярпелых ад наступстваў аварыі раёнаў. На канцэртных пляцоўках разам са знакамітымі артыстамі выступаюць мясцовыя таленавітыя дзеткі.

Сутнасць праекта ў тым, каб ў далейшым дапамагчы юным талентам у іх творчым станаўленні. Дзякуючы гэтай праграме магчымасць выступаць на галоўных канцэртных пляцоўках краіны атрымалі Паліна Смолава, Андрэй Шумак, Вячаслаў Гаршкоў і іншыя.

Нязменным кіраўніком праекта ўсе 27 год запар з’яўляецца Кацярына Іванаўна Коплева. Мастацкія кіраўнікі – кампазітары Эдуард Ханок і Ігар Лучанок. Арганізатарамі праграмы з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд міру, ЦК ГА «БРСМ».

У нядзелю адбыўся чарговы сумесны канцэрт артыстаў беларускай эстрады і юных зорак у рамках гэтай праграмы. На гэты раз – з Фядоры. У пачатку канцэрта да гледачоў і артыстаў звярнулася кіраўнік праекта Кацярына Іванаўна Копелева, якая адзначыла важнасць, карысць праграмы, ўспомніла пра Яну Вышынскую – адну з вельмі таленавітых удзельніц праекта са Століншчыны.

Творчую праграму распачаў калектыў ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС РБ гурт “Паварот”. На сцэну выйшлі  Вячаслаў Гаршкоў і Яна Цінь, якія таксама калісьці выступілі разам з дарослымі артыстамі ў рамках гэтай праграмы. Асабліва запомнілася гледачам (гэта было відаць па гучных, працяглых апладысментах) выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў, фестываляў з Брэста Генадзя Санько. А завяршыўся канцэрт выступленнем салістаў ансамбля танца і песні ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Юрыя Ісаенка і Вольгі Алексінай.

У сярэдзіне праграмы выступілі выхаванцы Фядорскага СДК: Таццяна Барысевіч выканала песню «Далёка ад мамы», Наталля Гізмант спявала пра «Маленькую краіну», Вольга Туцкая і Алёна Барысевіч падарылі слухачам песню «Чорны кот».

Юныя артысты атрымалі не толькі гучныя апладысменты зала і памятныя календары ад кіраўніка праекта, а і пэўны сцэнічны вопыт выступлення на адной сцэне з прафесійнымі выканаўцамі.

У заключэнні старшыня Фядорскага сельсавета Марыя Арсенцьеўна Мельніковіч ад імя ўсіх жыхароў аграгарадка падзякавала арганізатарам і ўдзельнікам праекта са цёплую сустрэчу.

Як падзялілася з карэспандэнтам «Медыя-Палесся» Кацярына Копелева, у Фядорах яна адзначыла выступленне Таццяны Барысевіч, пахваліла выступленне астатніх дзяўчынак.

«У межах праграмы напярэдадні дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС адбудзецца творчая сустрэча таленавітых дзяцей, а ў верасні, напярэдадні Міжнароднага дня міру, пройдзе форум таленавітых зорак глыбінкі», – дадала Кацярына Копелева.

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

4 часа назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

4 часа назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

4 часа назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

5 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

8 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

9 часов назад