22 ноября 2024, пятница12:19

Общество

Юлія Семчанка падзялілася вершам свайго палітзняволега мужа Дзмітрыя

2 апреля 2023, 13:42

Юлія Шэлевенька (у дзявоцтве) скончыла СШ№2 г.Лунінца, паступіла ў інстытут журналістыкі БДУ. Падчас вучобы сустрэла сваё каханне - Дзмітрыя Семчанка.

 

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ, звольніўся у знак прэтэсту пасля выбараў.

Нядаўна палітвязня асудзілі да 3 гадоў калоніі.

Юлія  апублікавала ў ФБ верш, які Дзмітрый напісаў у лютым.

Тры крокі

Тры крокі да дзвярэй – такі шпацыр
Ну а далей да шконкі толькі бокам.
А колькі да вачэй тваіх ісці?
А колькі гэта будзе маіх крокаў?

Не ведаю, але раблю заўжды
Тры крокі, потым зноў тры крокі
І мой упарты рух туды-сюды
Не спынецца, пакуль трымаюць ногі.

Забараняюць легчы – не бяда,
Калі даюць зрабіць тры крокі.
Тут моляцца амаль усім Багам
Аллаху, Крышне, Езусу і Локі.

Я веру ў тое, што іду туды,
Дзе нашы ўрэшце сыйдуцца дарогі.
Двух лёсаў, цесна сплеценых шляхі
Яшчэ бліжэй, праз кожныя тры крокі.

Мой любы даражэнькі чалавек. Самы блізкі ва ўсім свеце. Бясконца кахаю”, – напісала Юлія на сваёй сатронцы.

Выказваем нашу падтрымку Юліі і яе сыну.

ПО ТЕМЕ:


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)