Skip to content
22 октября 2026, четверг 23:40
Все регионы

Юбілей адзначае народны майстар Беларусі са Століншчыны Іван Супрунчык

Media-Polesye

Сёння, 23 кастрчыніка, спаўняецца 70 год народнаму майстру, рэзчыку па дрэве, Івану Піліпавічу Супрунчыку.

У 2001 годзе Іван Супрунчык стаў Лаўрэатам спецыяльнай прэміі прэзідэнта ў намінацыі «Народная творчасць». З 2001 года з’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

Іван Піліпавіч – аўтар вялікай колькасці драўляных скульптур, якія выстаўляліся і выстаўляюцца не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны. У сваёй роднай вёсцы Цераблічы Столінскага раёна, дзе жыве і зараз, стварыў этнаграфічны і краязнаўчы музей. У гэтым музеі Іван Супрунчык сабраў і праілюстраваў драўлянымі скульптурамі і графічнымі малюнкамі легенды, паданні палешукоў. Амаль усе гісторыі, звязаныя з роднай мясцовасцю, перададзены майстрам. Тут можна ўбачыць і некаторыя вядомыя яго работы, напрыклад, драўляную скульптуру, прысвечаную памяці ахвяр трагедыі на Чарнобыльскай АЭС  “Чарнобыльская мадонна”.

Іван Супрунчык – таленавіты самадзейны скульптар-разьбяр, які выконвае свае работы адной сякерай без выкарыстання іншых прылад! Віншуем!

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя