23 ноября 2024, суббота05:39

Общество

Ёсць вышыванка – прыходзь на парад

29 июня 2018, 9:52

У Пінску на Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, пройдзе фестываль-парад «Вышыванка».

Па словах арганізатараў, мерапрыемства накіравана на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне духоўнай спадчыны беларусаў, захаванне повязі пакаленняў.

Прыняць удзел у фестывалі-парадзе могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба быць у вышывынцы, ці выкарыстоўваць аксэсуары з нацыянальным беларускім арнаментам.

Да месца будуць кашулі і сукенкі-вышыванкі, у тым ліку «з бабулінага куфра», цішоткі, матузы з нацыянальным арнаментам, паясы ды іншае.

Фестываль-парад стартуе а 14-й гадзіне. Удзельнікі сустрэнуцца ля скульптуры «Пінчук» і адтуль пройдуць арганізаваным шэсцем па вуліцы Леніна і Дняпроўскай Флатыліі да гарадскога парку.

У парку, на святочнай сцэне, пройдзе дэфіле і фотасесія ўдзельнікаў.

Паводле інфармацыі Пінскага ГВК.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media