Яўгенія Янішчыц. Крык душы, забойства ці няшчасны выпадак?

25 лістапада – чорная дата для Беларусі, ў гэты дзень у 1988 годзе не стала яскравай прадстаўніцы сучаснай беларускай літаратуры, паэтэссы Яўгеніі Янішчыц.

“Палеская ластаўка”, як яе называў Ніл Гілевіч, пакінула за свае імгненнае жыццё вялікую паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся.

Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка (Пінскі р-н). Пасля заканчэння Парэцкай школы паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У Мінску пачынаецца бурлівае жыццё дзяўчыны з Палесся. Дарэчы ў Парэччы, на базе мясцовай школы, з 1998 года дзейнічае музей імя паэтэссы, які ў 2013 годзе атрымаў статус “Народнага”. Наведаўшы яго, магчыма даведацца не толькі пра юнацкія гады праведзяныя на берагах Ясельды…

Літаратурная зорка Яўгеніі Янішчыц заззяла ў 1964 годзе, калі ў у часопісе “Бярозка” надрукавалі падборку яе вершаў. Першы зборнік “Снежныя грамніцы” ў творчай скарбонцы паэткі з’явіўся ў 22 гады. На студэнтку з палескай глыбінкі звярнулі ўвагу ды ўзялі апеку Ніл Гілевіч і Алег Лойка.

Трагічная смерць Яўгеніі Іосіфаўны па сёняшні дзень выклікае шмат пытанняў. Ёсць розныя версіі падзей 25 лістапада 1988 года, якія адбыліся ў Мінску ў нядаўна атрыманай трохпакаёвай кватэры на вуліцы Старажоўскай.

Няшчасны выпадак. Лічаць, што трагедыя здарылася з-за неасцярожнасці. Маўляў Яўгенія Іосіфаўна вешала ў той дзень памытую бялізну на балконе і аступіўшыся, выпадкова сарвалася.

Працяглая дэпрэсія. Шмат тых, хто мае дачыненне да вывучэння жыцця і дзейнасці паэтэсы, мяркуе, што адбыўся псіхалагічны надрыў. Сапраўды Янішчыц сама казала пра бытавыя цяжкасці, праблемы ў асабістым жыцці. З мужам разыйшліся, адная выхоўвала сына, жудасная аварыя пад Магілёвам, смерць бацькі… Досыць прыкры ланцуг, а тым больш для людзей творчых. Можа гэта плата за талент? Нехта з сучаснікаў Янішчыц сцвярджае, што яна мела думкі пра самагубства.

Забойства. Гэтая версія мае два бакі. Па-першае: знаходзячыся ў замежжы Яўгенія Ісофаваўна займела кантакты з беларускай палітычнай эміграцыяй, прадстаўнікамі беларускага ўраду ў выгнанні, што вельмі занепакоіла кампетэнтныя органы. Па-другое: канкурэнцыя альбо чорная зайздрасць у Саюзе пісьменнікаў СССР, нібы Яўгенію Янішчыц бачылі ў кіраўніцтве ўзгаданай арганізацыі. Тады такія структуры мелі значны ўплыў: ад “выбіцця” кватэр да аўтамабіляў.

Канечне, наўрад ці ў 1988 годзе спецслужбы пайшлі б на палітычнае забойства, час хутка зменьваўся. З-за пасады ў агульнасавецкай арганізацыі пісьменнікаў СССР? Таксама мала верагодна. Хутчэй за ўсё меў месца комплекс праблем. Бясспрэчна, што,, акрамя асабістых цяжкасцяў былі і зайздрасць, плёткі, розны бруд.

Што б ні здарылася 25 лістапада 1988 года, гэта чорны дзень для беларускай справы.

Далёка не кожны творца пры жыцці можа здабыць аўтарытэт, атрымаць прызнанне. Паэтычны лёс Яўгеніі Янішчыц ёй усміхнуўся. Мінаюць гады і спадчына “Палескай ластаўкі” ўсё больш прыцягвае аматараў літаратуры, набывае новае гучанне. Літаратурная зорка ззяе…

Поделиться
Теги: Федечко

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

35 минут назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

10 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

10 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

10 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

11 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

14 часов назад