22 ноября 2024, пятница00:40

В стране и мире

Яшчэ больш канфрантацыі, яшчэ меней бясьпекі. Беларусь ператвараецца ў ядзернага закладніка Пуціна

27 марта 2023, 12:59

Александр Лукашенко

Александр Лукашенко

25 сакавіка Ўладзімір Пуцін зрабіў беларусам «падарунак» на Дзень Волі. Ён абвесьціў, што прынята рашэньне разьмясьціць тактычную ядзерную зброю на беларускай тэрыторыі. Да чаго гэта можа прывесьці. - Матэрыял незалежнага эксперта

 

Сьцісла:

  • Дзейнічае лёгіка эскаляцыі канфлікта з Захадам. Лукашэнку дастаўляе задавальненьне шантажаваць заходнія краіны ядзерным армагедонам.
  • Беларусь яшчэ ў большай ступені становіцца патэнцыйнай мішэньню для ваеннага ўдару, у тым ліку ядзернага, з боку Ўкраіны ці нават краін NATO.
  • Павялічваецца ступень канфрантацыі Беларусі з Захадам. З гледзішча заходніх палітыкаў, нівэлюецца розьніца паміж Расеяй і Беларусьсю ў пляне адказнасьці за агрэсію супраць Украіны.
  • Стаўленьне большасьці беларускага грамадзтва да разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі адмоўнае.

Паводле Пуціна, у Беларусі будуецца сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Аб’ект будзе гатовы да 1 ліпеня. Дзесяць самалётаў пасьля пераабсталяваньня змогуць несьці ракеты з ядзернымі боегалоўкамі.

Падстава для такога рашэньня прыдумана дзіўная. Маўляў, гэта адказ на намеры Вялікай Брытаніі паставіць Украіне снарады са зьбедненым уранам. То бок, паводле Масквы, гэта Захад перайшоў мяжу, пераступіў парог у справе выкарыстаньня ядзернай зброі, таму ў Крамля цяпер рукі разьвязаныя.

Але пераабсталяваньне самалётаў, як і перадача Беларусі ракетных комплексаў «Іскандэр», якія могуць выкарыстоўваць ядзерную зброю, адбылося раней, таму ніяк не зьвязана з рашэньнем Вялікай Брытаніі.

Нагадаю, што Лукашэнка некалькі разоў казаў пра магчымасьць разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі. Аднак 21 сьнежня 2022 году афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што «не мяркуецца ні фізычна аснашчаць беларускія сыстэмы ядзернымі боезарадамі, ні перамяшчаць такія боезарады на беларускую тэрыторыю», «стварэньне ў Беларусі абʼектаў для захоўваньня ядзерных боезарадаў таксама не прадугледжваецца, яны па-ранейшаму будуць сканцэнтраваны на цэнтральных складах у межах тэрыторыі Расеі».

Што памянялася за тры месяцы?

Па-першае, РФ атрымала палітычную і маральную падтрымку з боку Кітая.

Па-другое, стала канчаткова зразумела, што Расеі не ўдаецца пераламаць хаду вайны супраць Украіны. Таму даводзіцца хапацца за ядзерную дубінку. І каб Захад баяўся ядзернай вайны, трэба пужаць яго нейкімі канкрэтнымі дзеяньнямі, а ня толькі словамі. Прычым запалохваць Захад трэба менавіта побач зь месцам вядзеньня баявых дзеяньняў. Масква магла б разьмясьціць нейкую зброю, напрыклад, у Калінінградзкай вобласьці. Аднак гэта далёка ад Украіны, а Беларусь — побач.

Больш-менш зразумела, навошта ўсё гэта патрэбна Расеі. А вось навошта Лукашэнку ядзерная зброя, якой, што важна падкрэсьліць, ён ня зможа карыстацца? Бо рашэньне аб яе прымяненьні будзе прымаць Пуцін (на што ён сам асабліва зьвярнуў увагу).

Найперш, тут дзейнічае лёгіка эскаляцыі канфлікту з Захадам. Лукашэнка стаў на шлях вайны і ўжо ня можа спыніцца. Яму дастаўляе задавальненьне шантажаваць заходнія краіны ядзерным армагедонам.

Да таго ж, Лукашэнка лічыць, што наяўнасьць ядзернай зброі павялічвае ягоную палітычную вагу. Пра гэтую зброю ён марыць увесь час свайго кіраваньня. Яшчэ ў 1995 года ён прыпыняў вывад расейскіх ракет з тэрыторыі краіны. Сам Лукашэнка прызнаўся, што настойліва пярэчыў супраць поўнага ядзернага раззбраеньня Беларусі, публічна заяўляў пра магчымасьць захаваньня гэтай зброі на беларускай тэрыторыі, угаворваў Барыса Ельцына адмовіцца ад пагадненьняў,— але нічога не атрымалася. Потым Лукашэнка шмат разоў выказваў шкадаваньне з нагоды вываду ядзернай зброі з краіны, называў гэта «грубай памылкай, калі не злачынствам». Напрыклад, ён казаў у 2010 годзе: «Мне давялося падпісваць гэтую дамову, таму што дзявацца не было куды: на мяне ціснулі і Расея, і амэрыканцы, таму што паабяцалі. Нельга было, гэта найвялікшы здабытак, гэта дарагі тавар, які мы, у рэшце рэшт, павінны былі прыстойна прадаць… Калі б у нас была гэтая зброя, з намі б зараз па-іншаму размаўлялі».

І вось мара становіцца рэальнасьцю. Мяркую, Лукашэнка спадзяецца, што зможа атрымаць калі не «другую кнопку», то нейкую магчымасьць уплываць на прымяненьне ядзернай зброі, якая будзе знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Бо ядзерныя зарады будуць несьці беларускія самалёты.

Наколькі такія спадзяваньні рэалістычныя, цяжка сказаць. Прымяненьне ядзернай зброі — прынцыповае стратэгічнае рашэньне. Яно будзе прымацца (калі будзе) у вельмі крытычнай для Крамля сытуацыі. І наўрад ці Пуцін зьбіраецца абмяркоўваць гэта з Лукашэнкам.

Вось як павярнулася выдаленьне з Канстытуцыі Беларусі палажэньняў аб імкненьні да нэўтралітэту і бязьядзернага статусу.

Як бы тое ні было, але рубікон пяройдзены. Гэтае рашэньне вядзе да вельмі нэгатыўных наступстваў як для краіны, так і для існага рэжыму. Найперш, Беларусь становіцца закладнікам чалавека (Пуціна), які ў пэўным сэнсе страціў адэкватнасьць і, як ужо стала відавочна, ня здольны прымаць рацыянальныя, узважаныя рашэньні. Краіна яшчэ ў большай ступені становіцца патэнцыйнай мішэньню для ваеннага ўдару, у тым ліку ядзернага, з боку Ўкраіны ці нават краін NATO. Парог уцягваньня Беларусі ў вайну рэзка зьніжаецца.

сувэрэнітэт краіны ў сфэры абароны.

Абвострыцца канфрантацыя Беларусі з Захадам. З гледзішча заходніх палітыкаў, нівэлюецца розьніца паміж Расеяй і Беларусьсю ў пляне адказнасьці за агрэсію супраць Украіны. Можна чакаць новых санкцый. Зьяўленьне на беларускай тэрыторыі ядзернай зброі нэўтралізуе ўсе аргумэнты лябістаў афіцыйнага Менску ў структурах краінаў ЭЗ.

Нарэшце, стаўленьне большасьці беларускага грамадзтва да разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі адмоўнае. Паводле апытаньня Chatham House, у чэрвені 2022 году 20% станоўча ацэньвалі такі крок, а 80% — адмоўна. Таму ў гэтым пытаньні Лукашэнка адназначна прайграў змаганьне за сымпатыі насельніцтва.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters