20 сентября 2024, пятница03:54

Общество

Як Юры Жыгамонт і Аліна Талай пінскіх вучняў беларускай мове вучылі

6 октября 2016, 6:22

У Пінскай гімназіі №1 прайшоў інтэрактыўны ўрок «Чытаем па-беларуску з Velcom» для вучняў 2-3 класаў, настаўнікамі на якім выступілі вядомы беларускі акцёр і тэлевядоўца Юры Жыгамонт і знакамітая легкаатлетка Аліна Талай.

Заняткі праходзілі ў актавай зале, якую літаральна запаланілі няўседлівыя шкаляры, якіх ледзь стрымлівалі іх настаўнікі.

Гарэзлівыя пінчукі

Пачатак уроку крыху азмрочыла адсутнасць электрычнасці, што вельмі ўсхвалявала дырэктара гімназіі Алега Засіма. З-за непагоды былі пашкоджаны лініі электраперадач і, як стала вядома, на іх рамонт спатрэбіцца больш за гадзіну. Таму госці вырашылі пачынаць імпрэзу як ёсць – у паўцёмнай зале, без мікрафонаў і праектараў.

Дырэктар гімназіі Алег Засім выбачаўся за праблему з электрычнасцью і вельмі хутка настроіў сваіх вучняў на працоўны лад

Аліна Талай і Юры Жыгамонт пачынаюць

Невялічкія перашкоды ніяк не адбіліся на фармаце ўрока. Госці са сталіцы адразу захапілі ўвагу дзяцей, якія з цікавасцью слухалі іх выступ.

Вядомая легкаатлетка цудоўна размаўляе па-беларуску

Аліна Талай распавяла аб сваім відзе спорту і зладзіла віктарыну – школьнікі павінны былі перакласці з рускай на беларускую мову назвы спартовых снарадаў і некаторыя спартовыя тэрміны. Самыя кемлівыя дзеці атрымалі прызы ад аператара  мабільнай сувязі Velcom.

Шмат жадаючых даць правільны адказ

Вядомы беларускі падарожнік Юры Жыгамонт

Юры Жыгамонт гаварыў пра Беларусь і родную мову. Акцёр чытаў вершы, спяваў калядкі, пытаўся ў школьнікаў пераклад розных слоў з рускай на беларускую мову і наадварот, дарыў часопіс “Вясёлка” і ладзіў гульні.

Дзяўчынка атрымала прыз за правільны адказ

Юры Жыгамонт заваяваў увагу аўдыторыі

45 хвілін уроку праляцелі вельмі хутка. Пасля яго дзеці кінуліся фатаграфавацца і браць аўтографы ў знакамітых гасцей.

Сэлфі з Алінай Талай

Аўтограф-сесія

 

Лягенда ад Юрыя Жыгамонта:

Калі Бог стварыў зямлю, усё, што на зямлі і над ёй, сонца абудзілася і сваімі промнямі кранулася зямлі беларускай. Наша зямелька прачнулася, убачыла сонца і сказала: “Вітаю цябе, Сонейка!”. Сонца павіталася ў адказ. З таго часу мова беларуская лічыцца мовай сонца, мовай святла, цяпла, дабрыні і шчырасці. І вось пакуль сонца будзе свяціць над зямлёю, будзе жыць наша беларуская мова. Аднак, калі мы перастанем размаўляць на сваёй роднай мове, то мы знікнем, як народ. Таму нашу мову трэба любіць і шанаваць, бо наша радзіма – Беларусь, а мы – беларусы.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru