10 ліпеня, 75 гадоў таму, Лунінеччыну вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як тады развіваліся падзеі – у гэтай падборцы.
Сёлета ў гадавіну вызвалення ў гарадскім скверы прайшоў ўрачысты мітынг, а таксама традыцыйны аўтапрабег па месцах баявой Славы.
Раней у гэты дзень святкавалі Дзень горада, 6 гадоў таму традыцыю змянілі і святкаванне перанеслі на жнівень. З гэтага году святкаванне ізноў вырашылы праводзіць у ліпені. Нагадаем, День горада Лунінец будзе адзначаць у бліжэйшыя выхадныя.
А так запомнілася вызваленне ўдзельнікам аперацыі і простым жыхарам горада.
Тады, 75 гадоў назад, 10 ліпеня 1944 года, Савінфармбюро паведамляла:
«На Пинском направлении войска 1-го Белорусского фронта овладели городом и крупным железнодорожным узлом Лунинец, а также с боями заняли населенные пункты Бостынь, Дятловичи, Дворец, Вичин, Язвинки, Ракитно и станции Люща, Дятловичи, Припять!»
З успамінаў Пятра Мітрафанавіча Тараўкова, былога партызана атрада імя Сталіна брыгады імя Кірава:
— Мы рыхтаваліся да вялікіх баёў. Напярэдадні апавясцілі насельніцтва, што праз некалькі дзён Чырвоная Армія прагоніць гітлераўскіх акупантаў. Многія жыхары, каб выратавацца ад шалёных куль, схаваліся ў навакольных лясах. Вялікая частка моладзі стала ў адны рады з намі. Зброі ў партызан не хапала, забяспечылі ўсіх жадаючых.
Вызваленне Лунінеччыны пачалося з баёў за вёскі. Асабліва шмат крыві пралілося за Бастынь — там умацаваліся паліцаі і ўцякаючыя фашысты. Але нам удалося зламаць супраціўленне ворага. Далей вызвалілі Люшчу, Лунін — і пакрочылі ў заходнім напрамку.
У вызвалены Лунінец увайшлі 13 ліпеня. Больш шчырай чалавечай радасці, чым у гэтыя дні, не памятаю. Абдымкі, пацалункі, кветкі, усмешкі… Што тут было!.. Салдаты дарылі нам папяросы і цыгарэты — партызанскі дэфіцыт. А многія з партызан апраналі форму Чырвонай Арміі, каб працягваць змагацца. Частку партызан пакінулі на месцах — наладжваць разбураную вайной народную гаспадарку. Я стаў працаваць загадчыкам аргаддзела райкама партыі.
З успамінаў Рыгора Савіча Юрцэвіча, былога партызана атрада імя Сталіна брыгады імя Кірава:
— У першыя дні ліпеня 1944 г. наша партызанская брыгада аб’ядналася з часцямі дзеючай арміі ў раёне вёскі Велута. Першы сумесны бой вялі за вёску Бастынь. Аднак там знаходзіўся ўзмоцнены нямецкі гарнізон і мы не змаглі прарвацца.
Паспрабавалі вызваліць станцыю Люшча. Удалося. Адтуль накіраваліся на Белае Возера. Змагаліся з мадзьярамі, якія імкнуліся прабіцца да Багданаўкі. Гэта быў вельмі жорсткі бой. Многа мы палажылі ворагаў, але і многія нашы таварышы загінулі.
Потым брыгада ўдзельнічала яшчэ ў некаторых баях у напрамку Пінска. Гэтыя сутыкненні з фашыстамі былі менш жорсткімі. Справа ў тым, што Чырвоная Армія наступала адначасова з некалькіх бакоў. Немцы баяліся апынуцца ў мяшку і таму ўцякалі адсюль, як маглі. Праўда, паспелі пакінуць нямала небяспечных аб’ектаў. Напрыклад, каля Сасноўкі ішла шырокая мінная паласа. Потым гэты ўчастак мінёры ачысцілі ад 28 тысяч мін.
Па загаду камандавання мы вярнуліся ў горад праз пару дзён пасля яго вызвалення.
З успамінаў Надзеі Аляксандраўны Чарнавокай, жыхаркі г.Лунінец:
— З восені 1943 г. мы жылі ў сямейным лагеры партызанскага атрада “За Радзіму”. Рознага болю хапіла. Перажывалі за мужоў, якія вялі баявыя дзеянні. Дрыжэлі ад страху у час блакады, ледзь кляп затыкаючы ў рот дзецям, каб не выдалі крыкам.
У ліпені 1944 года ў лагер прыйшлі дэсантнікі. Неяк прынялі па рацыі навіну: фронт у Баранавічах. А калі сказалі, што нашы ўжо ў Мікашэвічах, нават не паверылі. Але у ноч з 9 на 10 ліпеня пачулі грукат гармат і ўбачылі вялізнае зарыва. Стрэлы бою былі для нас як самая прыемная музыка! I такая радасць: можна было гучна размаўляць, крычаць хоць на ўвесь лес.
Хутка нашы мужы забралі нас у вызвалены горад. Хату сястры ў час акупацыі займалі немцы а побач, у агародзе, вырылі бункер. Яе дачка доўга не хацела ў хату ісці, усё прасіла: «Мамачка пайшлі ў будан, а то яшчэ заб’юць».
Мае дзеці таксама не разумелі, што вайна закончылася. Наш дом на Легаве (цяпер вуліца Чырвонаармейнская) знаходзіўся, лес непадалёку. Падышлі мы да хаты, а мае дачушкі ў слёзы: «Там немцы!» — і пабеглі ў карчы. Ледзь угаварыла вярнуцца. Але і дома яшчэ доўга шэптам размаўлялі, як у лесе прывыклі.
З успамінаў Настассі Сямёнаўны Паўлюкавец, жыхаркі г.Лунінец:
— Усе гады акупацыі давялося пражыць у горадзе. Сям’я вялікая, падацца не было куды. Страху нацярпеліся, як кажуць, на ўсё астатняе жыццё. Не раз і не два акружалі немцы хату, урываліся з аўчаркамі Крычаць, лаюцца, быццам ім вядома, што мы ў партызаны збіраемся. У думках ужо і блізкі канец наш бачыла. А калі сабакі да ложкаў дзяцей падышлі, у мяне і ногі падкасіліся. Але нічога, пастаялі над соннымі, падыхалі шумна.
Працаваць прымушалі шмат. I акопы рылі, і розную іншую работу выконвалі. На нашым двары калодзеж быў. Аднойчы прыгналі сюды жанчын мыць бялізну. Стаіць над намі немец і лапоча нешта. А мая суседка-яўрэйка разумела па-іхняму. I тлумачыць нам, маўляў, як захопім усю Расію, будзем адпачываць, а вы на нас — працаваць, таму прывыкайце. Побач круціўся мой 12-гадовы сын Сашка. Пачуў ён гэта і пруцікам на пяску піша: «Нядоўга вам хадзіць, хутка капут будзе». Я, ледзь не самлеўшы, паспрабавала сцерці, а фрыц заўважыў і паклікаў салдата, што ведаў рускую мову. Бачым: у першага пасля перакладу вочы крывёю наліваюцца, а другі, быццам заспакойваючы, паляпвае яго паплячы: гут, гут, маўляў, так яно і будзе.
Як у ваду глядзеў. Хутка вызвалілі Лунінец. Відавочна, немцы беглі, таму вялікага бою не памятаю. Але і так хапіла бяды. На нашай вуліцы Завальнай (цяпер Якуба Коласа) цэлымі засталіся толькі дзве хаты. Вось з іх мы і выйшлі сустракаць чырвонаармейцаў. Слёзы, радасць, шчасце. Ад таго, што засталіся ў жывых. Ад таго, што дачакаліся перамогі. Ад таго, што ніхто не ўладарыць над намі.
Паводле кнігі «Памяць. Лунінецкі раён».
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.