Каманды калядоўшчыкаў прайшліся вясёлым карнавалам па цэнтры горада. А потым на галоўнай плошчы Пінска прайшоў “Калядны батл”, у якім прянялі ўдзел фальклорныя калектывы з Пінска і вёсак: Камень, Мерчыцы, Пінкавічы, Кашавічы, Ахова, Парэчча.
Жарты, спевы, калядкі, танцы – у гэты дзень можна было ўбачыць, як традыцыйна адзначалі шчодры вечар на Палессі.
Прапануем нашым чытачам фотарэпартаж са свята.


















































