Фільм названы «Паглядзіце наверх» – алюзія на амерыканскую навуковую фантастыку «Не глядзіце наверх», дзе чалавецтва вымірае праз камету, якую не сталі знішчаць з-за прагнасці палітыкаў і іх спонсараў. Стваральнікі дакументалкі сцвярджаюць, што «рэальны канец свету адбываецца кожны дзень і бязлітасны сваёй індывідуальнасцю». А лейтматывам фільма стала фраза пра розныя факты рэчаіснасці ў Беларусі з 2020-га: «Але свет яшчэ не будзе называць гэта вайной».
У фільма два галоўныя героі, якія названыя толькі па імёнах (мабыць, у якасці мастацкага прыёму) – але з адкрытымі тварамі і іншымі звесткамі ў стужцы назваць іх прозвішчы няцяжка. З аднаго боку – сузаснавальнік вядомай IT-кампаніі Міхаіл Чупрынскі (плюс ягоны брат Канстанцін).
Другі – спартовец 45-гадовы Аляксей Гаўрычэнка – лёгкаатлет, які знайшоў сабе «падпрацоўку» ў лукашэнкаўскім АМАПе. Падобна, ён не зʼяўляўся ідэйным прыхільнікам дыктатуры, але пагадзіўся на працу ў «сілавых» органах дзеля сацыяльных гарантый. Складваецца ўражанне, мужчына дагэтуль глыбока перажывае паслявыбарчыя падзеі, відавочцам і саўдзельнікам якіх стаў…