22 ноября 2024, пятница20:42

Общество

«Я гаварыла сёння з праваахоўнікам, у якога слёзы наварочваліся ад таго, што ён убачыў у ізалятарах за апошнія дні»

20 августа 2020, 12:03

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Я гаварыла сёння з праваахоўнікам, у якога слёзы наварочваліся ад таго, што ён убачыў у ізалятарах за апошнія дні, — піша ў сябе ў фэйсбуку журналістка Адар'я Гуштын. — Мы павінны патрабаваць прыцягнуць да адказнасці садыстаў, якія збівалі мірных людзей. Гэтыя істоты не маюць права працаваць у праваахоўных органах, яны не маюць права знаходзіцца на свабодзе, паколькі ўяўляюць небяспеку для грамадства.

І калі мы не ачысцім сістэму ад іх, збіццё і гвалтаванне будзе працягвацца.

Але разам з тым, мы павінны памятаць, што ў сістэме ёсць і добрыя людзі, і ім зараз катастрафічна цяжка.

Я б хацела, каб яны зразумелі: не людзі пачалі гэту вайну, гэта дзяржава ў асобе бязмежнікаў іх на гэта піхае, паказвае, што закон не працуе, штурхае людзей на цкаванне і самасуды.

Страшна не тады, калі збіраецца 200 тысяч чалавек, якія крычаць пад МУС і КДБ: «Трыбунал», страшна будзе, калі гэтыя людзі, не ўбачыўшы прыцягнення да адказнасці вінаватых, самі будуць ім помсціць. Не дай бог вінаватым і іх сем’ям даведацца, хто такія беларускія партызаны. Не дай бог усім нам гэта ўбачыць», — піша Гуштын.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters