20 сентября 2024, пятница21:44

Неформат

Вызначаны крымінальныя сталіцы Беларусі КАРТА

24 мая 2015, 13:09

Найбольшая колькасць злачынстваў фіксуецца на Лагойшчыне, найменшая — вакол Браслава.

Агулам ва ўсёй краіне было зафіксавана 93 932 злачынствы. Гэта найменшая лічба ў параўнанні з папярэднімі гадамі.

Найчасцей здзяйсняліся крадзяжы (43,1%), злачынствы, звязаныя з наркотыкамі (7,8%) і махлярства (4,3%).

Найбольшая колькасць злачынстваў фіксавалася ў Мінску — больш за 20 тысяч, аднак ў пераліку на насельніцтва лічбы не выглядаюць фатальнымі.

Калі ж казаць пра колькасць злачынстваў па раёнах, то ў лідарах наступныя рэгіёны:

1 Лагойскі 1597*
2 Пухавіцкі 1584
3 Глускі 1563
4 Смалявіцкі 1547
5 Шумілінскі 1543
6 Бярэзінскі 1510
7 Крупскі 1440

*тут і далей – колькасць зарэгістраваных злачынстваў на 100 тысяч насельніцтва

У цэлым узровень злачыннасці ва ўсходняй Беларусі вышэйшы, чым у Заходняй. Але найвышэйшы ўзровень — у раёнах вакол Мінска, куды, відавочна, выціскаецца крымінальны і дэкласаваны элемент са сталіцы.

Асобна трэба ўзгадаць ваколіцы Бабруйска. Як і раней, Бабруйскі раён (за выняткам самога райцэнтра) мае высокія паказчыкі злачыннасці. Аднак цяпер мы вырашылі для больш аб’ектыўнай карціны аб’яднаць лічбы горада і раёна.

Самыя бяспечныя раёны выглядаюць наступным чынам:

1 Браслаўскі 543
2 Жабінкаўскі 603
3 Драгічынскі 604
4 Іванаўскі 606
5 Ляхавіцкі 632
6 Навагрудскі 643
7 Воранаўскі 652

Колькасць зарэгістраваных злачынстваў у пераліку на 100 тысяч чалавек. Чым святлейшы колер, тым злачынстваў менш. У гарадах: чым большы кружок, тым большая злачыннасць.


Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП