Выступленне Лявона Вольскага і марш беларусаў у Вільні
У Дзень Годнасці, які адзначаецца 9 жніўня, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, беларусы ў розных гарадах свету выходзілі на прынагодныя акцыі, каб пазначыць сваю прысутнасць і нагадаць пра беларускую праблему ўрадам і грамадствам заходніх краін.
Беларусы Вільні сабраліся на Кафедральнай плошчы. Тут прайшоў невялікі мітынг з удзелам былых палітвязняў.
Пасля землякоў павітаў Лявон Вольскі, ён выступіў з невялікім канцэртам.


Далей беларусы прайшлі невялікім шэсцем па горадзе. Мерапрыемствы працягнуліся каля беларускай амбасады.




Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.