Skip to content
5 ноября 2026, четверг 12:32
Все регионы

Выстава “Святочныя Іконы” адкрылася ў музеі Беларускага Палесся

Media-Polesye

Адкрыццё выставы “Святочныя Іконы”, на якім прадстаўлены некаторыя абразы, намаляваныя падчас міжнародных майстар-класаў іканапісу ў польскай Навіцы, адбылося 17 ліпеня.

На адкрыцці прысутнічалі: генеральны консул Рэспублікі Польша ў Брэсце Ганна Новакоўска, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, арганізатар іканапісных семінараў Матэўш Сора (Польшча) і прадстаўнік Пінскага гарвыканкаму Валянціна Кулак.

Традыцыю штогадовых творчых вераснёўскіх сустрэч іканапісцаў ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) заклалі ў 2009 годзе. Спачатку ў іх прымалі ўдзел мастакі з Польшчы, Украіны і Славакіі, а  з 2011 года да праекту далучыліся беларусы.

Працу мастакоў суправаджаюць супольныя малітвы, канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі. На варштатах іканапісцы, якія належаць да розных хрысціянскіх канфесій, з дапамогай мастацтва ладзяць міжкультурны дыялог. Абразы пішуцца ў розных тэхніках і па канонах як Усходняй, так і Заходняй Царквы з мэтай аднавіць ікону як важны элемент літургічнай выявы.

За гэтыя гады ў плэнерах у Навіцы ўзялі ўдзел больш за 50 мастакоў, якія працягваюць традыцыі пісання ікон.  А іх працы выстаўляліся ў Крыніцы-Здруі (Польшча), Пшэмысьлі (Польшча), Любліне (Польшча), Варшаве (Польшча), Луцку (Украіна), Львове (Украіна), Гродна, Мінску, Віцебску. Творы сучаснага сакральнага мастацтва ўбачылі больш за 15 тысяч чалавек.

Выстава будзе працаваць у музеі Беларускага Палесся па 16 жніўня 2015 года.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя