26 ноября 2024, вторник13:14

Культура

Выстава сучаснай іконы “Прыпавесці” адкрылася ў Пінску

29 мая 2016, 11:20

У Музеі Беларускага Палесся выстава незвычайных ікон будзе доўжыцца да 26 чэрвеня.

Некалькі дзясяткаў абразоў прадставілі пінчукам удзельнікі традыцыйных майстаркласаў іконапісу ў Навіцах (Польшча). На гэты пленэр штогод прыязджаюць мастакі з розных краін. У 2015 былі прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Польшчы, Беларусі , а тэмай майстаркласаў былі абраныя біблейскія прыпавесці.

Яркія абразы выкананы ў некананічным стылі, незвычайнай формы, ёсць нават ікона-музычны інструмент  – гэта інтэрпрэтацыя алегорый і сімвалізму Бібліі мастакамі розных культур і традыцыяў.

Аб міласэрным самарыцяніне Гоча Какабадзэ (Грузія)

Тры прыпавесці Гоча Какабадзэ (Грузія)

Па словах удзельнікаў,- пленэ сучасная ікона – гэта адна з самых цяжкіх тэмаў у творчасці мастакоў. Іканапіс – гэта ўяўленне пра Бога, якога мастак ніколі не бачыў. Таму няма больш таямнічага  мастацтва. Сучасны мастак імкнецца распавесці пра біблейскіе тэмы балансуючы паміж церкоўнымі канонамі і сучаснымі традыцыямі ў мастацтве.

Аб няплоднай смакаўніцы Ульяна Крыпякевіч-Дымід (Україна)

Ноеў каўчэг Марта Ямрог (Польшча)

Маладыя пінчукі абмяркоўваюць незвычайна абраз

Аб жамчужыне Кацярына Варанса (Польшча)

Беларускія мастакі Антон і Кацярына Дайнэкі, якія ўдзельнічалі ў майстаркласах іканапісу распавялі, што

– Удзел у пленэрах – гэта каштоўная магчымасць пазнаёміцца з калегамі. Творчасць іканапісца – гэта вельмі самотная праца. Свецкія мастакі пражываюць імклівае і насычанае жыццё. У царкоўных мастакоў усё па іншаму – ікона пішацца пад замову, таму яе не выстаўляюць на выставах. І, нават, калі распісваеш храм – гэта займае працяглы час, таму мастак аддаецца ўвесь гэтай справе і не стасуецца з калегамі. А, пад час пленэраў утвараецца сваеасаблівы асяродак з мастакоў з розных краін і розных культур, што важна для ўдасканалення сваіх пазіцый.

Сейбіт Ульяна Тамковіч (Україна)

Аб вясельным піры Канстанцін Маркавіч (Україна)

Семінарысты пінскай каталіцкай семінарыю

Аб авечках і казлах Аксана Віннічак (Україна)

Аб вінаградніку Кацярына Кузіў (Україна)

Аб сейбіце Мікалай Доўнар (Беларусь)

Цар Давыд (ікона са струнамі) Аляксей Доўнар (Беларусь). Аб заблукаўшай авечцы Моніка Яромчык (Польшча)


Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com