У пінскім касцёле Небаўзняцця Найсвятой Панны Марыі працуе выстава прысвечаная 100-й гадавіне са дня народзінаў кардынала Казіміра Свёнтэка. У экспазіцыі выставы прадстаўлены фотаздымкі розных гадоў, матэрыялы з архіву касцёлу і асабістыя рэчы спачылага кардынала.
Выставу пастаянна наведваюць людзі, якія глядзяць, якім быў крадынал у маладыя гады, пасля ссылкі ў ГУЛАГ і ў сталым ўзросце.
Аб сваіх уражаннях распавядае наведвальнік выставы Алег: “Цікава было ўбачыць унікальныя фотаздымкі якія паказваюць, якім быў Казімір Свёнтэк ў розных жыццёвых абставінах. Адразу бачна, што гэта быў чалавек з вялікай літары і як царкоўны дзеяч, так і ў простых, нефармальных абставінах”.
Асабістыя рэчы крадынала дазваляюць даведацца аб ягоным хобі, якое зацікавіла неведвальніцу Ірыну: “На выставе я даведалася, што Казімір Свёнтэк амаль прафесійна займаўся фатаграфіяй і здымаў кінафільмы аб Палессі, цікава было б паглядзець гэтыя стужкі”.
Дакуманты, узнагароды, асабістыя рэчы адлюстроўваюць, што кардынал быў сціплым чалавекам, аднак меў вялікі аўтарытэт у каталіцкай царкве і на міжнародным узроўні.
Даведка МП:
Казімір Свёнтак – адзіны кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі. Нарадзіўся 21 кастрычніка ў 1914 годзе ў Эстоніі. У 1930 годзе служыў святаром ў Пружанах. У 1941 годзе быў арыштаваны саветамі і асуджаны да смерці. Аднак, немцы, якія неўзабаве акупавалі Беларусь, вызвалілі яго з брэсцкай турмы. У 1944 годзе савецкая ўлада ізноў арыштавала Казіміра Свёнтка і на гэты раз ён атрымаў прысуд – 10 год лагераў у Сібіры. Пасля вызвалення стаў святаром ў Пінску. У 1991 годзе Казімір Свёнтак стаў мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. А, ў 1994 годзе рымскі Папа Ян Павел ІІ надаў яму сан кардынала. Памёр кардынал Свёнтак у 2011 годзе.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…