20 сентября 2024, пятница03:13

Культура

Вышыванкі рукамі дзяцей. Унікальны калектыў адзначае 20-годдзе

19 февраля 2018, 12:15

Браты Ягор і Ілья – адзіныя хлопчыкі, якія займаюцца ў студыі “Вышыванка”.

 Што цікавага робяць дзеці ў студыі, чые сарочкі ўпрыгожваюць народнымі ўзорамі, высвятляла карэспандэнт Медиа-Полесья.

7-гадовы Ягор Трапец у студыю народных промыслаў, што пры Столінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці, ходзіць толькі першы год. Патрапіў сюды з братам Ільёй, якога, у сваю чаргу, на заняткі прывяла старэйшая сястра Кіра. Цяпер усе трое – выхаванцы ўзорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Валянціны Лёгкай. Ягор з задавальненнем спасцігае азы майстэрства вышываць.

Ягор Трапец (у цэнтры) разам са старэйшымі ўдзельнікамі студыі народных промыслаў “Вышыванка” і яе кіраўніком

Зараз у шасці групах студыі займаюцца каля 60 дзяцей рознага ўзросту. Сярод удзельнікаў толькі два хлопчыкі, астатнія – дзяўчынкі.

Двойчы ў тыдзень спяшаюцца дзеці ў Столінскі ЦДТ, дзе іх чакае Валянціна Мікалаеўна Лёгкая. Не адно дзесяцігоддзе яна працуе ў гэтай установе, знаёміць дзяцей з народнай творчасцю беларусаў, вучыць вышываць, рабіць паясы, сурвэткі, ручнікі, сарочкі.

Кампазіцыя “Палешукі”

Кампазіцыя "Старажытныя часы Беларусі”

Вясельна-каравайны абрад “Міравое дрэва”

Кампазіцыя “Дажыначны сноп”

Кампазіцыя па матывах казкі “Снягурачка”

Сумесна з педагогам яе выхаванцы вывучаюць і народныя касцюмы Століншчыны, займаюцца пошукам аўтэнтычных строяў, выконваюць іх рэканструкцыю. Ствараюць дзеці і эксклюзіўныя лялькі, якія апранаюць у народнае адзенне. Рукамі дзяўчат вышыты сцэнічныя касцюмы для ансамбля танца “Палескія плясуны”, мужчынскай групы аркестра народных інструментаў СШ №2 г.Століна, сарочкі для ансамбля танца “Карамель”.

Дэфіле ў народных і рэканструіраваных касцюмах

Студыя народных промыслаў “Вышыванка” створана ў 1998 годзе, у 2008 – атрымала ганаровае званне “ўзорная”, якое пацвердзіла ў чарговы раз.

Валянціна Лёгкая

– Нехта сказаў: “Атрымалі званне – трэба больш працаваць”. Але ж я з дзецьмі і так шмат працавала, раз мы яго атрымалі, падкрэсліла кіраўнік студыі “Вышыванка” Валянціна Лёгкая. Быць майстрам – адно, а яшчэ вучыць пры гэтым дзяцей – гэта другое. У такой крапатлівай справе, як наша, патрэбна шмат увагі, цярпення. Некаторыя дзеці два гады ходзяць у студыю, некаторыя – сем і восем. Зараз не так проста  заахвоціць дзяцей, а ўтрымаць іх у студыі, захапіць – яшчэ складаней.

Педагог упэўнена, што ўменне вышываць абавязкова спатрэбіцца ў жыцці, што кожная дзяўчына павінна ўмець вышываць.

У Столінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці (г.Столін, вул.Леніна, 4) з 20 па 22 лютага ўключна будзе працаваць выстава “Шлях ад продкаў да нашчадкаў” узорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка”. Час працы выставы: з 11.30 да 16.00. Папярэдні запіс па тэлефонах: 6-11-13, 2-03-60. 


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru