Курс “Асновы журналістыкі” маладыя аўтары засвойвалі на працягу васьмі месяцаў пад кіраўніцтвам трэнера Святланы Гарда.
Школы маладога журналіста, акрамя Лунінца, працавалі ў Баранавічах, Берасці, Маладзечна і Слуцку. Маладыя людзі па распрацаванай праграме вучыліся фатаграфаваць, пісаць матэрыялы ў розных жанрах для друкаваных і онлайн выданняў, ствараць мультымедыя для сайта, знаёміліся з этычнымі нормамі, міжнароднымі стандартамі і прынцыпамі журналістыкі.
Выпускнікоў Лунінецкай ШМЖ, прыйшло да фіналу 13, хаця на пачатку было 17 чалавек. Сертыфікаты падчас развітальнай вечарыны выпукнікі атрымалі з рук намесніцы старшыні ГА “БАЖ” Аліны Суравец, якая пажадала маладым аўтарам быць вернымі прафесіі і праўдзе.
“Для мяне ШМЖ – шчаслівая выпадковасць, – гаворыць выпускніца Аляксандра Алесік. – Удзячна сваім настаўнікам за тое, што дапамаглі мне паверыць у сябе”.
Васіль Канапацкі дзеліцца, што ШМЖ для яго – не проста школа, а акно ў новы свет, дзе можна раскрыць свае таленты і здольнасці.
Ксенія Рашыдава: “Ніколі нават падумаць не магла, што паспрабую сябе ў ролі журналіста. Зараз не ўяўляю, як жыла без “ПРОФІля” раней. Вырашыла паступаць у Інстытут журналістыкі…”
Нехта з выпускнікоў Лунінецкай ШМЖ яшчэ працягне вучыцца ў 11-х класах агульнадукацыйных школ, а нехта ўжо зараз рыхтуецца да паступлення на факультуты журналістыкі. Поспехаў на шляху да мары!
Яркое окрашивание, которые не оставит вас незамеченной.
Таким "званием" наградили покойного певца.
Глава президетской Администрации Дмитрий Крутой посетил иностранное торгово-производственное унитарное предприятие "Стэнлес" и ЗАО "Холдинговая компания…
У белорусов осталась одна неделя на уплату имущественных налогов — за первую квартиру, землю и…
Статистика по количеству страдающих РПП не радует. Рассказываем, можно ли вылечить этот недуг и как…
Водитель ВАЗ во время смертельного ДТП вблизи агрогородка Замосточье Докшицкого района Витебской области был пьян,…