5 октября 2024, суббота13:05

Запись

Выпускнікі школы маладога журналіста атрымалі сертыфікаты ГА “БАЖ”

28 мая 2012, 17:46

Курс “Асновы журналістыкі” маладыя аўтары засвойвалі на працягу васьмі месяцаў пад кіраўніцтвам трэнера Святланы Гарда.

Школы маладога журналіста, акрамя Лунінца, працавалі ў Баранавічах, Берасці, Маладзечна і Слуцку. Маладыя людзі па распрацаванай праграме вучыліся фатаграфаваць, пісаць матэрыялы ў розных жанрах для друкаваных і онлайн выданняў, ствараць мультымедыя для сайта, знаёміліся з этычнымі нормамі, міжнароднымі стандартамі і прынцыпамі журналістыкі.

Выпускнікоў Лунінецкай ШМЖ, прыйшло да фіналу 13, хаця на пачатку было 17 чалавек. Сертыфікаты падчас развітальнай вечарыны выпукнікі атрымалі з рук намесніцы старшыні ГА “БАЖ” Аліны Суравец, якая пажадала маладым аўтарам быць вернымі прафесіі і праўдзе.

Для мяне ШМЖ – шчаслівая выпадковасць, – гаворыць выпускніца Аляксандра Алесік. – Удзячна сваім настаўнікам за тое, што дапамаглі мне паверыць у сябе”.

Васіль Канапацкі дзеліцца, што ШМЖ для яго – не проста школа, а акно ў новы свет, дзе можна раскрыць свае таленты і здольнасці.

Ксенія Рашыдава: Ніколі нават падумаць не магла, што паспрабую сябе ў ролі журналіста. Зараз не ўяўляю, як жыла без “ПРОФІля” раней. Вырашыла паступаць у Інстытут журналістыкі…”

Нехта з выпускнікоў Лунінецкай ШМЖ яшчэ працягне вучыцца ў 11-х класах агульнадукацыйных школ, а нехта ўжо зараз рыхтуецца да паступлення на факультуты журналістыкі. Поспехаў на шляху да мары!


Dron irani shahed 136 kamikaze / IMANMEDIA.ORG VIA TWITTER
Фото: REUTERS
Фото использовано в качестве иллюстрации, znanio.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: rsute.ru