23 ноября 2024, суббота15:19

В стране и мире

Выйшла аўдыёверсія кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд» у перакладзе на беларускую мову

13 декабря 2023, 15:44

мастацкай хронікі «Галасы Утопіі» беларускай пісьменніцы, нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч — «Час сэканд хэнд». На беларускую мову твор пераклаў слынны беларускі журналіст, рэдактар і літаратар Сяргей Дубавец.

 

Час сэканд хэнд» распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі», – нагадвае пра адну з мацнейшых кніг 2010-х Kamunikat.org.

Твор, у якім пераплятаюцца ўсе падзеі ХХ стагоддзя, у пэўным сэнсе тлумачыць сучасную гуманітарную катастрофу на постсавецкай прасторы, дае магчымасць зразумець прыроду і глыбіню актуальных канфліктаў, працэсаў.

Нагадаем, што перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

Чытаюць «Час сэканд хэнд» акторы-купалаўцы: Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.

Аўтарская музыка і мантаж гуку — Дзмітрый Фрыга.

Аўдыёверсія кнігі даступная на ўсіх буйных пляцоўках тут.

ПО ТЕМЕ:


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com