Еўрарадыё зрабіла празноз новага складу Палаты Прадстаўнікоў НС ад Брэсцкай вобласці.
Глядзіце і шукайце сваіх кандыдатаў.
Годны кандыдат у Лунінцы — кансультант па інвестыцыйных пытаннях 1993 года нараджэння з ЛДПБ Аляксандр Шкут. Эканамістаў у парламенце шмат не бывае.
Кандыдат-спойлер: Анатоль Насеня
А супрацьстаіць яму таксама эканаміст, але не прыватнага прадпрыемства, а з дзяржаўнага “Спецжалезабетона”.
Змагаюцца за дэпутацкае крэсла ў Лунінцы таксама слесар, старшыня прафсаюзнай арганізацыі і будаўнік.
Аляксандр Асоскаў
Калі ў Лунінцы фаварытамі эканамісты, то ў Пінску мы абралі юрыстаў. Еўрарадыё вылучыла б у парламент юрыст-кансультанта ў прыватнай юрыдычнай фірме “Асоскаў і Ка” 1991 года нараджэння з ЛДПБ.
Кандыдат-спойлер: Аляксандр Амельянюк
А галоўны яго сапернік, як і астатніх кандыдатаў, — старшыня суда Пінскага раёна і горада Пінска 1964 года нараджэння. Малаімаверна, што ён не здолее перамагчы.
Таксама тут балатуюцца інжынер, рабочы і галоўны ўрач Пінскай дзіцячай бальніцы.
У гэтай акрузе ў нас атрымалася супадзенне. З найбольшай імавернасцю выбары тут выйграе дырэктар дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Світанак” 1968 года нараджэння Валянціна Бягеба. І яна ж трапіла ў наш пул.
Іншыя кандыдаты: інжынер і старшыня сельсавета.
Сяргей Мазан. Шэф-повар 1989 года нараджэння з БСДП (Грамада) прыцягнуў да сябе нашу ўвагу не толькі ўзростам, але і незвычайнай для дэпутата прафесіяй.
Кандыдат-спойлер: Аляксандр Бабаловіч. Асноўны яго сапернік — дзейны дэпутат парламента 1964 года нараджэння.
У першай брэсцкай акрузе толькі два кандыдаты, і мы выбралі дырэктара фірмы “БУДМІР ЗАХАД” 1981 года нараджэння Уладзіміра Курыловіча з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Кандыдат-спойлер: Леанід Брыч
Перамога ж, магчыма, дастанецца дзейнаму дэпутату 1958 года нараджэння з Беларускай патрыятычнай партыі.
А вось у другой акрузе Брэста конкурс ужо шэсць кандыдатаў на дэпутацкае месца. Наш фаварыт — пенсіянер па інваліднасці 1970 года нараджэння з БСДП (Грамада) Дзмітрый Марчанка. Спадзяёмся, што ён зможа адстойваць праз парламент правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Кандыдат-спойлер: Марына Васько
На нашу думку, пераможа ў гэтай акрузе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 2. Яшчэ адзін педагог, які стане чыноўнікам.
Іншыя сапернікі: намеснік дырэктара фірмы, інжынер-будаўнік, загадчык склада і пенсіянер з ЛДПБ.
Ганна Канюс.
Тут мы абралі б дырэктара асветніцкай сацыяльна-інфармацыйнай установы “Роўнасць і справядлівасць” 1978 года нараджэння з БСДП (Грамада). Калі ўжо ў беларускай дзяржаве вялікія праблемы з роўнасцю ды справядлівасцю, хай хаця б парламентарыям пра гэта раскажуць.
Кандыдат-спойлер: Анатоль Дашко
Найбольш імаверны пераможца выбараў — цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Іх сапернікі: прадстаўніца інтытута нерухомасці, майстар аўтазапраўкі, настаўніца вясковай школы, ваенны пенсіянер, дырэктар брэсцкай школы. Тут жа балатаваўся інстаграм-кандыдат Уладзіслаў Сыса, але яго не зарэгістравалі з-за варшаўскага дыплома.
Ігар Маслоўскі/ Яму 49 гадоў, працуе дырэктарам прыватнай адукацыйнай сацыяльна-інфармацыйнай установы “За свой горад”, сябра БСДП (Грамада).
Кандыдат-спойлер: Яўген Зайцаў
Хутчэй за ўсё, пераможа ў акрузе яго аднагодак, ваенны камісар Брэсцкай вобласці. Ваенных у парламенце не шмат, але зусім без іх наўрад ці ўлады абыдуцца.
Акрамя іх, тут балатуюцца інжынер-аграметэаролаг, дырэктар смеццеперапрацоўчага завода, выкладчык тэхнічнага ўніверсітэта і мантажнік трубаправодаў.
Андрэй Пярвушын — малады індывідуальны прадпрымальнік 1988 года нараджэння. Няхай сабе і прадстаўляе праўладную ЛДПБ, але мы за маладосць.
Кандыдат-спойлер: Ігар Хлабукін
Яшчэ адзін сілавік, на гэты раз начальнік Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях 1973 года нараджэння. Прадстаўнік МНС у парламенце павінен быць.
Акрамя іх, балатуюцца яшчэ пяць чалавек: намеснік фіндырэктара прыватнай фірмы, менеджар фірмы, 69-гадовы ІП з Партыі БНФ, настаўніца англійскай мовы і апазіцыйны камуніст, які часова не працуе.
Тут Еўрарадыё выбірае беспартыйнага прадпрымальніка 1979 года нараджэння Дзмітрыя Аўгуста, дырэктара прыватнай фірмы па аказанні паслуг “АНДАТРА”. 40 гадоў — добры ўзрост, калі і жыццёвы досвед ёсць, і сіл ды энергіі дастаткова.
Кандыдат-спойлер: Павел Папко
Найбольш імаверны пераможца ў акрузе — прарэктар па выхаваўчай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 1983 года нараджэння.
Сапернікі: слесар, спецыяліст па дакументаабароце, дырэктар школы і сябра АГП, які часова не працуе.
Фёдар Лосік. Тут з трох кандыдатаў выбраць няма каго. Але мы спынілі свой выбар на пенсіянеру з ЛДПБ 1952 года нараджэння. Якая-ніякая, але апазіцыя.
Кандыдат-спойлер: Людміла Жалнерчык
Пераможа ж на выбарах, хутчэй за ўсё, начальнік аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта 1964 года нараджэння.
Трэці і апошні кандыдат у акрузе — намеснік дырэктара Ганцавіцкага ЖКГ.
Фёдар Петрусевіч. Ваенны пенсіянер 1954 год нараджэння, сябра БСДП (Грамада). Калі ўжо будуць у парламенце праўладныя ваенныя, то хай бы быў і апазіцыянер.
Кандыдат-спойлер: Жанна Стаціўка
Але змагацца яму давядзецца з дзейнай дэпутаткай 1968 года нараджэння з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Пра шанцы і гаварыць нічога не хочацца.
Сапернікі: першы сакратар раённага БРСМ і загадчык лабараторыі “Гефесттэхнікі”.
Тут мы выбіраем чарговага індывідуальнага прадпрымальніка Міхаіла Новіка, няхай і 1956 года нараджэння. Ён прадстаўляе Аб’яднаную грамадзянскую партыю.
Кандыдат-спойлер: Аляксандр Ляўчук
А стане дэпутатам, магчыма, галоўны ветэрынарны ўрач Аранчыцкай птушкафабрыкі 1985 года нараджэння. Што ж, патрэбныя і такія людзі ў парламенце!
Іншых кандыдатаў у акрузе даволі шмат: пенсіянер-камуніст, дырэктар фірмы, інжынер фірмы, прадстаўнік “Белтэлекама” і пенсіянер-апазіцыянер.
Віктар Кавалюк. Зноў усяго тры кандыдаты на акругу, і мы прапануем педагога дадатковай адукацыі з Брэста 1964 года нараджэння. Можа, сябра БСДП (Грамада) здолее навучыць дэпутатаў чаму-небудзь новаму?
Кандыдат-спойлер: Святлана Барташ
Сапернік у Віктара сур’ёзны — 50-гадовая старшыня Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Дасведчаная чыноўніца, якіх любяць у парламенце.
Раіса Гарбач. У Івацэвічах таксама знайшлося толькі тры ахвотныя стаць дэпутатам. Нам бы хацелася, каб у парламент трапіла дырэктар Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея гісторык 1961 года нараджэння з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Кандыдат-спойлер: Наталля Голуб
Але найбольш імаверны дэпутат ад Івацэвічаў — сябра праўладнай кампартыі 1987 года нараджэння, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ.
Па-за бортам застаецца 65-гадовы пенсіянер з БСДП (Грамада).
Наталля Галаніна. Ад Кобрына Еўрарадыё абірае намесніцу дырэктара ТАА “ДЭ-ПА” 1980 года нараджэння. Яна прадстаўляе БСДП (Грамада). Але шанцаў у яе амаль няма.
Кандыдат-спойлер: Васіль Дземідовіч
Супрацьстаіць ёй і яшчэ тром кандыдатам дэпутат Палаты прадстаўнікоў 1961 года нараджэння. Яго і абяруць на другі тэрмін з высокай доляй імавернасці.
Іншыя сапернікі: машыніст экструдара з ЛДПБ, студэнт аграрнага ўніверсітэта і дырэктар кобрынскай дзіцячай вёскі.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…