19 сентября 2024, четверг05:11

Запись

“Вясёлая хатка” шукае сяброў!

25 июля 2012, 18:52

Калі ты пазітыўны, актыўны і крэатыўны, калі ты прагнеш да новага ці жадаеш апошні месяц лета правесці ў прыемнай, вясёлай кампаніі, то наступная прапанова менавіта для цябе! Зусім хутка непадалёку ад Лунінца з'явіца цікавае і нестандартнае месца - "Вяселая хатка" - месца, дзе можна не толькі весела, але і пазнавальна бавіць час.

Адна з арганізатарак, Настасся, распявяла карэспандэнту «Медиа-Полесья”:

Апошні год арт-жыццё краіны сканцэнтравалася ў так званых "незалежных ДК". Шмат хто чуў пра Арт-сядзібу ў Мінску ці ДК "La mora". Нешта падобнае мы вырашылі стварыць і ў Лунінцы. Мне здаецца, што нашаму гораду не хапае такога месца, дзе моладзь можа сустракацца, знаёміцца, разам глядзець цікавыя стужкі ці дыскутаваць.
На жаль, хатку ў сам
ім горадзе мы не знайшлі, але я не думаю, што гэта вялікая праблема. Кожны, хто захоча неяк прыняць удзел у жыцці "Хаткі", зможа проста звязацца з арганізатарамі.

Праца ў "Хатцы" ужо пачалася: фарбуюцца сцены, прыбіраецца смецце, але працоўных рук катастрафічна не хапае. Бо мы рамантуем не толькі саму хатку, але і дворык. Дарэчы, ён вельмі вялікі – вялікая прастора для рэалізацыі цікавых задумак.

Думаю, што атрымаецца вельмі цікавае месца, куды можна будзе прыехаць, сустрэцца з сябрамі ці проста паваляцца ў гамаку. 

Таксама ў нас будзе існаваць буккросінг – навінка для горада – бібліятэка, дзе кнігі можна браць бясплатна, чытаць, пасля вяртаць ці перадаваць іншаму. 

Плануем адчыніць "Хатку" ужо ў жніўні.

Каманда ініцыятныўных людзей запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да стварэння ўнікальнай для рэгіёна пляцоўкі для правядзення кіна-праглядаў, дыскусій, сустрэч з цікавымі людзьмі, выстаў, майстар-класаў, летнікаў. У кожнага ёсць ўнікальная магчымасць стварыць альтэрнатыву сумнаму і нецікаваму лету!

Звязацца з арганізатарамі можна праз мэйл: [email protected].

Вітаюцца пажаданні, ідэі і новыя сябры!


Фото из архива МП
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ptzgovorit.ru
Иллюстрация media-polesye.com
Скриншот видеозаписи
Фото Goodfreephotos
Фото: belrynok.by