Фотарэпартаж з вяселля Ліяны і Паўла Быбаў з Альшан.
Пасля таго, як маладыя прымаюць рашэнне ажаніцца, сем’і сустракаюцца ў бацькоўскай хаце будучай жонкі. Выбар дзяцей бацькі не аспрэчваюць.
На такіх запоінах (безалкагольных, вядома, бо вернікі не п'юць) абмяркоўваюцца дэталі вяселля, падзел абавязкаў і выдаткаў. Асноўны расход па традыцыі нясуць бацькі нявесты. Сярэдні грашовы разлік на аднаго госця — 20—30 даляраў, не ўлічваючы выдаткаў на ўпрыгожванні, падарункі, касцюмы, фота і відэа для маладых.
Сям’я нявесты рыхтуе і месца вяселля — парнік, дзе ўлетку растуць агуркі. У Альшанах няма вялікага памяшкання, каб змясціць усіх запрошаных гасцей, якіх можа сабрацца больш за 400 чалавек. Прычына такой масавасці — вялікія альшанскія сем’і.
Падрыхтоўка парніка для свята нараджэння новай сям’і пачынаецца за некалькі тыдняў. Земля ўнутры засыпаюць пілавіннем, а наверх рассцілаюць сухое сена. Дах прыцярушваюць саломай, каб на галовы гасцей не спадаў кандэнсат. Побач з парніком прыпаркоўваюць фура-рэфрыжэратар, у якой альшанскія фермеры возяць сваю прадукцыю на продаж. У ёй захоўваюць ежа для вяселля.
Пасля сустрэчы нявесты пара накіроўваецца ў сельсавет для фармальнай цырымоніі «роспісу». Асноўная ж частка вяселля адбываецца ў Доме малітвы ў нядзелю. На службе чытаюць Святое Пісанне, а бацькі жаніха ў сваёй малітве да Бога бласлаўляюць маладую пару, якая ў гэты час стаіць на каленях. Пасля службы да пары ставяцца як да паўнавартаснай сям’і.
Затым маладыя робяць святочную фотасесію для хатняга альбома, звычайна для гэтага яны ездзяць у Столін — шыкоўны парк XIX стагоддзя. Застолле пачынаецца а 15-й гадзіне і першая частка вяселля сканчаецца а 18 гадзіне на перапынак. Ён неабходны, каб аднавяскоўцы мелі час скончыць гаспадарчыя справы ў сваіх дамах.
А 20-й гадзіне пачынаецца другая частка свята, якое цягнецца да ночы.
Падрыхтоўка парніка да вяселля.
Сям'я нявесты рыхтуе накрыўкі для лавак гасцей.
Сервіроўка сталоў. На заднім плане печка для абагрэву агуркоў увесну.
Жаніх у апошнія хвіліны халастога жыцця. На акне фіранкі з ламбрекенамі.
Вясельны паязд маладых складаўся з чорных BMW.
Сведкі з боку жаніха і нявесты на хрысціянскіх вяселлях у Альшанах апранаюцца ў строі ў агульным стылі.
Евангелісцкія вяселлі ў Альшанах адбываюцца ў нядаўна пабудаваным Доме малітвы. На фота: у чаканні службы.
Цырымонія шлюбу — уся царква моліцца за маладых.
Фота на памяць.
На вясельную фотасесію маладыя ездзяць у шыкоўны парк у Столін.
Госці чакаюць маладых. У падагнаным рэфрыжэратары захоўваецца ежа для вяселля. Фурамі і рэфрыжэтарамі валодаюць многія сем'і ў Альшанах.
Дзеці ўсё жыццё помняць вяселлі свайго маленства.
Да свайго стала маладыя ідуць па белай дарожцы, абсыпанай пялёсткамі ружаў.
Да свайго стала маладыя ідуць па белай дарожцы, абсыпанай пялёсткамі ружаў. Яна ляжыць на сене, а пад сенам — зямля, якую яны з дзяцінства ўраблялі, дапамагаючы бацькам.
Стол маладых і сведак.
Малітва за сталом.
Перапынак на вяселлі. Госці разыходзяцца па гаспадарках, парабіць справы, і вернуцца за сталы праз дзве гадзіны.
Дзеці бавяцца ля сцэны з музыкамі.
Дзеці гасцей нясуць да стала маладых падарункі.
Калісьці і ён стане жаніхом.
Самыя малыя госці стамляюцца раней за ўсіх.
На ўваходзе ў вясельны парнік.
Нутрициологи без конца говорят об опасных последствиях дефицита белка в организме. Но что если в…
Россия, ударив новой гиперзвуковой баллистической ракетой средней дальности «Орешник» по украинскому Днепру, вывела идущую в…
Весной нынешнего года вступил в силу Закон «Об изменении законов по вопросам обеспечения национальной безопасности»,…