Маразы адцягнулі прылёт птушак з выраю. Аднак вясновая міграцыя ўжо пачалася. У Брэсцкай вобласці, як, дарэчы, ў Мінскай і Гродзенскай, ўжо зафіксаваны прылёт белых буслоў. На мінулым тыдні белага бусла назіралі ў вёсцы Лахаўка на Луніненеччыне. Тут таксама былі адзначаныя шпакі.
Пра гэта карэспандэнту "Медиа-Полесья" распавёў сябра грамадскай арганізацыі “Ахова птушак бацькаўшчыны” Анатоль Нефідовіч.
“Анамальна халоднае надвор’е ўнесла карэктывы не толькі ў жыццё людзей, але і ў жыццё птушак, – падкрэсліў Анатоль Нефідовіч. – Усе без выключэння птушкі пакутуюць ад холада і бязкорміцы. Асабліва цяжка пры такім надвор’і здабываць ежу драпежнікам, кормам якіх з’яўляюцца мышы – перашкаджае глыбокае і шчыльнае снегавое покрыва. Так, у ваколіцах Лахаўкі на днях знайшлі загінуўшую вушастую саву”.
Ужо некалькі гадоў Беларусь сустракае птушак правядзеннем усееўрапейскай кампаніі “Жывая вясна”. Арганізаваная для дзяцей і падлеткаў адукацыйная акцыя накіраваная на назіранне за пералётамі птушак і развіццё цікавасці насельніцтва да прыроды і, у прыватнасці, да птушак.
Мапу вясны можна праглядзець на сайце www.springalive.net, і кожны можа прыняць удзел у гэтай кампаніі, дадаўшы свае назіранні за першай сустрэчай у гэтым годзе з белым буслом, вясковай ластаўкай, зязюляй, свіргулём і шчуркай-пчалаедкай.
Па інфармацыі АПБ, у Беларусі зарэгістравана каля 200 відаў пералётных птушак.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.