21 ноября 2024, четверг15:19

Полешуки

Вядомы ганчар Васіль Казачок з Гарадной паабяцаў перадаць бацькоўскую навуку нашчадкам

6 декабря 2023, 11:59

Пленэр ганчароў у Гарадной. Фота з архіва

Пленэр ганчароў у Гарадной. Фота з архіва "МП"

Верш "Бацькоўская навука" кіраўнік Цэнтра ганчарства ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна Васіль Казачок размясціў на сваёй старонцы ў ФБ.

 

Васіль Казачок узначальвае Цэнтр ганчарства ў  Гарадной з моманту яго стварэння, з 2003 года,  з’яўляецца лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

Першапачаткова Цэнтр уяўляў сабой адзін невялікі пакой у сельскім Доме культуры, у якім стаяў нажны ганчарны круг. Цяпер гэта цэлы комплекс з майстэрняй, залай традыцыйных вырабаў, выставачнай залай, дзе размешчаны работы ўдзельнікаў пленэраў. Міжнародныя пленэры ганчароў ладзяцца ў Гарадной з 2008 года. І ўвесь гэты час Васіль Казачок выступае галоўным натхняльнікам, адданым захавальнікам рамяства.

Сваю любоў да любімай справы ён выказаў у паэтычных радках.

Бацькоўская навука
Я лёсу ўдзячны: ён здружыў мяне
І знітаваў навекі з родным словам.
Ды ўсё часцей, нібы ў прарочым сне,
Ганчарнае мне мроілася кола.
Успамінаў: калісьці бацька мой
Між ганчароў вясковых знаўся першым.
І хоць, як сын, і не складаў ён вершы,
Вядомым быў не толькі ў Гарадной.
Я сеў за кола – стала гліна мне,
Нібы дзіця, слухмянай і пакорнай.
Раблю сасуд, нібы пішу я верш
У загадзя вядомай цвёрдай форме.
Спыніцца колу прашчураў не дам.
І мудрую бацькоўскую навуку,
Я абяцаю, годна перадам
Нашчадку падрастаючаму ў рукі.
Фота з асабістай старонкі Васіля казачка з ФБ
Фота з асабістай старонкі Васіля казачка з ФБ

Раней мы публікавалі верш Васіля Козачка “Ганчар”.

ПО ТЕМЕ:


Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)