Вучні ў вышыванках, жывыя беларускія літары і родная гаворка ў гарадской СШ №4
На перапынку па школе вучні ходзяць ў нацыянальным адзенні, некаторыя з іх пераўвасобіліся ў адметныя беларускамоўныя апостраф, мяккі знак ды "Ў кароткае". Нагода - Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Вучні і настаўнікі размаўляюць на беларускай мове, у школе праходзіць акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску».
Настаўнікі гасцінна запрашаюць да шэрагу стэндаў і выстаў, што размясціліся ў школьным фае. Кожны дзень на працягу тыдня педагогі ладзяць мерапрыемствы на роднай мове. Адно з іх – «Разумнікі і разумніцы» – прайшло 16 лютага.
Інтэлектуальная гульня на веданне беларускай мовы і культурных традцый народа ахапіла не толькі дзве каманды, але і ўсіх прысутных, якія, правільна адказваючы на пытанні, змаглі зарабіць сабе салодкія падарункі.
Навіне пра тое, што ў пачатковых класах плануюць дабавіць гадзін беларускай мовы, настаўнікі вельмі рады. Любоў Сяргееўна Масло адзначыла: «Было б добра дабавіць гадзін мовы і ў старэйшых класах». На думку педагога, адной гадзіны мовы на тыдзень недастаткова, каб вучні маглі добра валодаць мовай.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.