Праваабарончая арганізацыя Прававая ініцыятыва апублікавала аналітычны агляд з назваю «Яны зрабілі з майго ўнука кавалак мяса». Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму». У ім разглядаюцца ўсе вядомыя на цяперашні час смерці, у якіх вінаватая дзейная беларуская ўлада. Падрабязней пра тое, што месціць у сабе агляд і чаму віна за гэтыя смерці мусіць быць ускладзена менавіта на рэжым Лукашэнкі, радыё Ўнэт распавёў праваабаронца, сябра праўлення «Прававой ініцыятывы» і адзін з аўтараў агляду Сяргей Усцінаў.
— Гэта інфармацыйна-аналітычны агляд. Ён уключае ў сябе апісанне ўсіх смерцяў, якія на сённяшні дзень вядомыя нам, як смерці ад рук рэжыму. Гэта восем чалавек, якія непасрэдна загінулі ад рук сілавікоў, і восем чалавек, калі дзяржава не выканала свае абавязкі ў ахове здароўя і жыцця людзей. Гэта ў месцах несвабоды, піша незалежнае выданне
Дзяржава абавязаная сачыць за здароўем грамадзян у месцах несвабоды. І, калі чалавек знаходзіцца ў залежнасці ад дзяржавы, у месцы несвабоды – не важна, ці гэта аддзяленне міліцыі, ІЧУ, СІЗА ці калонія, ці турма. За ягоныя жыццё і здароўе адказвае дзяржава. Калі чалавек там памірае ці чалавек губляе здароўе, то атрымліваецца, што дзяржава, у гэтым выпадку рэжым, вінаваты.
Восем смерцяў тых, хто непасрэдна памёр ад рук сілавікоў. Гэта Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, якія былі застрэленыя. Андрэй Зельцар, які быў застрэлены ў сваёй кватэры, калі абараняў сваё жытло ад незразумелых людзей, што ламіліся ў ягоную кватэру. Раман Бандарэнка, якога збілі датычныя да найвышэйшых пасадоўцаў рэжыму людзі і потым завезлі чамусьці ў РАУС, і ў РАУСе невядома што з ім адбывалася, потым толькі завезлі ў лякарню. А таксама некаторыя людзі, напрыклад, Уладзімір Крысянок, які пасля «апрацоўкі» сілавікамі выйшаў з ІЧУ і павесіўся.
Крымінальнай справы аніводнай не заведзена, акрамя Рамана Бандарэнкі, але яна нават цяпер прыпынена. Сам факт таго, што крымінальныя справы не заводзяцца, а дзяржава зацікаўленая ў тым, каб раскрыць крымінальныя справы, каб людзі не хваляваліся, што здарылася з гэтымі людзьмі – наадварот дзяржава нават не заводзіць крымінальных справаў, што, зноў жа, ускосна пацвярджае вінаватасць рэжыму ў гэтых вось смерцях, у гэтай страце здароўя ці жыцця.
Зыходзячы з досведу міжнароднага права, тут дзяржава пры такіх смерцях, асабліва, калі гэта грамадска значныя смерці, павінна заводзіць крымінальную справу, расследаваць яе, разглядаць, выклікаць сведкаў. Калі мы, напрыклад, кажам пра смерць Рамана Бандарэнкі – была купа грамадскіх расследаванняў, купа сведкаў, якія маглі б даць паказанні на тых ці іншых асобаў, датычных да рэжыма. Але следства не зрабіла нічога. То бок, дзяржава, замест таго, каб расследаваць, наадварот спрабуе «замяць» гэтыя крымінальныя справы, то бок, пацвярджае сваю віну.
Гэты дакумент зручны тым, што ў адным месцы сабраныя ўсе смерці і не трэба шукаць недзе ў інтэрнэце, дзе каго забілі. У гэтым дакуменце ёсць усё – ёсць наступствы, ёсць мяркуемыя вінаватыя ў гэтых злачынствах. Таму з гэтым дакументам вельмі зручна працаваць розным бакам.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…