Пра перадачу тэхнікі паведаміў лідар руху, адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту Зянон Пазняк у Кіеве.
Паводле слоў Пазняка, сродкі на аўтамабіль і беспілотнік актывісты «Вольнай Беларусі» збіралі «паміж сабой», але нядаўна ў Польшчы пад эгідай руху быў зарэгістраваны фонд, які аблегчыць падтрымку добраахвотнікаў.
«Толькі нацыянальная ідэя і нацыянальны рух, толькі ідэалогія і праца людзей могуць стварыць будучую вольную Беларусь. Інакш нічога не атрымаецца», — заявіў палітык.
Найбольшую пагрозу будучыні Беларусі ён бачыць у Расіі, якую называе «Мордарам». Галоўным сённяшнім прыярытэтам «Вольнай Беларусі» лічыць падтрымку Украіны ў вайне.
Людзей ён назваў «рэальнай сілай Беларусі» нараўне «з нашай культурай, мовай, каштоўнасцямі», якія «з нас выбівалі яшчэ ў школе».