25 декабря 2025, четверг17:39

Общество

Віншаванне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на ўрачыстасць Божага Нараджэння

25 декабря 2025, 11:55

  «Слова сталася целам і пасялілася між намі, і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды» (Ян 1, 14). Умілаваныя ў Езусе Хрысце святары, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі, людзі добрай волі! З нагоды ўрачыстасцей Божага Нараджэння звяртаюся да вас са словамі калядных віншаванняў. У гэты асаблівы зімовы час […]

 

«Слова сталася целам і пасялілася між намі,
і ўбачылі мы славу Ягоную,
славу, якую мае ад Айца Адзінародны,
поўны ласкі і праўды» (Ян 1, 14).

Умілаваныя ў Езусе Хрысце святары, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі, людзі добрай волі! З нагоды ўрачыстасцей Божага Нараджэння звяртаюся да вас са словамі калядных віншаванняў.

У гэты асаблівы зімовы час мы сузіраем неспасцігальны цуд Божай любові, схіляючыся перад таямніцай Нараджэння Божага Сына ва ўбогай бэтлеемскай стайні. У духу веры спасцігаем праўду пра тое, што Бог на небасхіле кожнага жыццёвага шляху заўсёды распальвае яркае святло спадарожнай Бэтлеемскай зоркі, каб прывесці ўсіх людзей да Збавіцеля свету. Гісторыя Святой Сям’і вучыць нас бязмежнаму даверу да Божага Провіду, а прыклад пастушкоў і трох усходніх мудрацоў заклікае да адважнага распазнавання знакаў веры.

Таямніца Нараджэння Божага Сына нагадвае нам пра жаданне Усявышняга злучыць зямное з нябесным, узвысіць нашую чалавечую прыроду да годнасці Божых дзяцей, запрашае нас няспынна развіваць самыя высакародныя людскія якасці, а перад усім – цаніць дар сям’і і яе фундаментальную повязь: цноты веры, надзеі і любові.

Завяршаючы 2025 год, у якім супольнасць вернікаў Пінскай дыяцэзіі дзякавала Міласэрнаму Богу за стогадовы юбілей, ахінаем удзячнай малітвай кожнага, каго Божы Провід паставіў на шлях нашай веры і служэння, хто прычыніўся да адраджэння і развіцця кожнай парафіі. Асаблівыя словы ўдзячнасці кіруем тым, хто прычыніўся да святкавання Юбілейнага года і стагоддзя Пінскай дыяцэзіі.

Стоячы на парозе новага 2026 года ад Нараджэння Хрыста, з надзеяй і даверам да Божай любові і мудрасці глядзім у будучыню. Няхай нашая сумесная калядная малітва і святкаванне дапамогуць адкрыць сэрца кожнай асобы на шчодрае Божае благаслаўленне. Молімся, каб Нованароджаны Збавіцель свету прынёс у кожную сям’ю дар сапраўднай любові і паяднання. Моцнага здароўя душы і цела, дабрабыту і поспехаў у рэалізацыі задуманых планаў і жыццёвых заданняў!

Няхай святкаванне таямніцы Нараджэння Езуса Хрыста напаўняе ўсіх нас Божай радасцю і супакоем.

Хрыстус Нарадзіўся! Славім Яго!


Лукашенко танцует на Новогоднем балу. Фото его пресс-службы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: life.ru