“Украінцам хачу сказаць, што большасць беларусаў супраць гэтай ганебнай вайны. Не ўсе гавораць аб гэтым услых.
На жаль, за слова ў нас караюць, як за страшнае злачынства. Але ж, многа людзей выходзяць і выказваюць сваё стаўлянне да злачынства супраць Украіны.
Я выбачаюсь перад братамі ўкраінцамі, што не здолеў астанавіць уварванне з нашай тэрыторыі акупантаў да вас, што не магу астанавіць ракетныя і авіцыйныя ўдары з нашай тэрыторыі. Тым не меньш, не лічу беларусаў і сябе баязліўцамі.
Нельга называць так людзей, якія за свае погляды сядзяць у турмах, прайшлі праз суды і турмы.
Я ўпэўнены, што пасля блізкай перамогі Украіны, мы здоляем палепшыць стасункі паміж двумя такімі блізкімі народамі з блізкай гісторыяй і культурай. Слава Украіне!”