Верш Ірыны Ляшкевіч “Развітаецца травень калінаю белай...” стаў лепшым па выніках народнага галасавання ў паэтычнай гульні “Верш пра каханне: конкурс на прызы “Амерыканкі”.
Другое месца заняў верш Людмілы Хедаравай “Адпусці! – Разанула, як нож…”, трэцяе і чацвёртае месца занялі верш “Крэмній” Наталлі Васілевіч і верш “Прызначыш мне стрэлку ў пясочным гадзінніку…” Андрэя Хадановіча адпаведна.
Акрамя народнага галасавання быў зроблены выбар паэтычнага журы. Фаварыты публікі будуць названыя падчас фінальнай імпрэзы, якая адбудзецца ў межах “Ночы паэзіі” 17 лютага ў клубе “Грай”. На імпрэзу запрошана і Ірына Ляшкевіч.
Ірына Ляшкевіч нарадзілася яна ў вёсцы Мачуль, дзе жыве і цяпер. Зараз працуе ў Мачульскай базавай школа, з’яўляецца кіраўніком узорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору. З 2004 года Ірына Ляшкевіч – член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе творы з’яўляліся і з’яўляюцца на старонках абласных і рэспубліканскіх газет і часопісаў. І зараз яна таксама прымае ўдзел у конкурсе.
– Я яшчэ не асэнсавала добра. Перамога ў народным галасаванні не толькі мая перамога. Гэта перамога ўсіх прыхільнікаў маёй творчасці. Добра, што людзі маглі пачытаць не толькі мае вершы, але і вершы іншых аўтараў. А яшчэ за гэты час у мяне з’явіліся новыя сябры, – падзялілася ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья паэтка Ірына Ляшкевіч. – Дзякуй, дарагія сябры і карыстальнікі Фэйсбуку, за вашы галасы! У 20-30 гадоў у мяне нараджаліся ад кахання дзеці. У 40-50 гадоў ад кахання нараджаюцца вершы. Мне прыемна адчуваць вашу падтрымку!
Друкуем верш Ірыны Ляшкевіч, які перамог у конкурсе.
Развітаецца травень калінаю белай,
І растане ў ружовай вячэрняй зары.
Да пляча прыхінуся дзяўчынкай нясмелай-
Ты ў шчаслівае лета мяне забяры.
Забяры мяне ў росы, грыбныя світанні,
У шумлівыя ліўні пад свой парасон.
Зберажы мяне, любы, і наша каханне,
Зберажы гэты лёсам расквечаны сон…
Нагадваем, што арганізатарамі конкурсу выступілі кніжная серыя “Амерыканка”, Майстэрня “Незалежнасці 43”, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Па ўмовах удзелу, патрэбна было размясціць у якасці каментара да паста ў Фэйсбуку адзін свой верш на тэму кахання, а затым распаўсюдзіць гэты пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
На Полесье на рабочей неделе по ночам около нуля, а днём со знаком плюс.
На данный момент единственной компанией, выпустившей так называемую "трикладушку", является Huawei.
Сколько бы книг о детях вы ни перечитали, ожидание и реальность могут не совпасть.
Захватчиков не нужно недооценивать, подчеркнул врио командира взвода роты "Гонор" батальона "Волки Да Винчи".
Эти приемы помогут насладиться веселым временем года и не набрать лишних килограммов.
Несколько простых действий помогут выявить опасную болезнь заблаговременно, что, по статистике, многократно увеличивает шансы на…